Контрольная работа
  • формат doc
  • размер 9,60 КБ
  • добавлен 09 февраля 2012 г.
Пан Тадевуш
Краткая характеристика произведения А. Мицкевича "Пан Тадевуш" 1 стр. На белорусском языке.
Задума напісаць твор узнікла яшчэ ў 1831 г., калі, акрылены весткай пра нацыянальна-вызва- ленчае паўстанне на Радзіме, А.Міцкевіч памчаўся ў Познань, дзе правёў некалькі месяцаў. Агорнуты пачуццём невыноснай настальгіі, А.Міцкевіч вырашыў узнавіць хаця б у мастацкім уяўленні край свайго дзяцінства, родную Літву.
Сюжэт паэмы Сюжэт паэмы зводзіцца да трох галоўных ліній: 1) маёмасныя спрэчкі вакол ста- ражытнага замка і гісторыя варагавання двух шляхецкіх родаў: Сапліцаў і Гарэшкаў, вынікам чаму стаў "апошні наезд на Літве" - старадаўні спосаб вырашэння падобных канфліктаў; 2) гісторыя кахання Тадэвуша і Зосі; 3) падпольная палітычная дзейнасць ксяндза Робака (Яцака Сапліцы).
Мізэрнасць, дробязнасць варагавання родаў падкрэсліваецца тэмай аб'яднання шляхты на глебе патрыятычнай ідэі незалежнасці сваёй Айчыны. Так, у разгар наезда варожыя бакі аб'ядноўвагоцца ў барацьбе з агульным ворагам - рускім войскам. Паэму "Пан Тадэвуш" недарэмна называюць эпапеяй нацыянальна-вызваленчага руху XIX ст. У творы не толькі рэалістычна адлюстраваны настроі та- гачаснай шляхты, нецярплівага чакання ёю прыходу Напалеона, рашучасць узяцца за зброю ў шэрагах яго арміі і звязаная з ім надзея на аднаўленне былой Рэчы Паспалітай, але вуснамі па- важанага і мудрага ў вачах шляхты Мацея Дабжынскага нават выказваецца думка пра самастойную і незалежную дзяржаву на чале з польскім каралём.