Преподавание белорусского языка
  • формат djvu
  • размер 9,00 МБ
  • добавлен 1 апреля 2015 г.
Валочка Г.М., Язерская С.А., Логінава Т.У. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Беларуская мова і літаратура. 7 клас
Мінск: НІА : Аверсэв, 2012. — 46 с. — (Бібліятэка настаўніка).
Прыкладнае каляндарна—тэматычнае планаванне распрацавана ў адпаведнасці з праграмамі па беларускай мове і літаратуры для 7—х класаў, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе. У планаванні рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарту па прадмеце, вызначаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку і ўрокаў развіцця маўлення і пазакласнага чытання.
У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены сістэмна—функцыянальны, камунікатыўна—дзейнасны і лінгвакультуралагічны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да пройдзенага ў папярэдніх класах.
Планаванне па беларускай літаратуры прапануе размеркаванне вучэбнага матэрыялу (у адпаведнасці са зместам і структурай праграмы і вучэбнага дапаможніка) па раздзелах, у кожным з якіх — свае пазнавальныя, дыдактычныя, выхаваўчыя задачы.
Выданне мае на мэце дапамагчы настаўніку ў наладжванні навучальнага працэсу, але не павінна стрымліваць яго ініцыятыву і творчы падыход да выкладання прадмета. Настаўнік можа размеркаваць вучэбны матэрыял па—іншаму, улічваючы асаблівасці кожнага класа.
Возможность скачивания данного файла заблокирована по требованию правообладателя.