Знешні гандаль у асноўным вёўся па рэках і каналах. Галоўны
гандлёвы шлях – Днепр, асноўны пункт транзітнага гандлю – Юрбург
на р. Нёман (сучасны горад Літвы Юрбаркас). 3 Беларусі тавары
траплялі ў еўрапейскія і азіяцкія краіны і калоніі Амерыканскага
кантынента. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты
земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю
перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся еўрапейскія фабрычныя
тавары, металы, соль, рыба, вінаградныя віны, садавіна, машыны і
абсталяванне. Працягваўся традыцыйны гандлёвы абмен з царствам
Польскім, але з апошнім у Расійскай імперыі з 1822 па 1850г.
існавала мытная мяжа.
Між тым як унутраны, так і знешні гандаль развіваўся марудна.
Яго развіццю ў вялікай ступені перашкаджаў кепскі стан шляхоў
зносін. Тэмпы росту гандлю ў 50-я гг. XIXст. у параўнанні з другой
паловай XVIIIст. знізіліся.
Першая палова XIXст. – перыяд далейшага фарміравання
капіталістычных адносін. Аб гатым сведчылі новыя капіталістычныя
мануфактуры, заводы і фабрыкі, дзе працавалі вольнанаёмныя
рабочыя, укаранялася паравая машынная тэхніка. Але тэмпы
прамысловага развіцця беларускіх губерній былі ніжэйшымі ў
параўнанні з іншымі рэгіёнамі Еўрапейскай часткі Расіі. Галоўныя
прычыны – панаванне прыгоннай сістэмы гаспадарання і
канкурэнцыя з боку расійскай і польскай прамысловасці, якія мелі
значную перавагу ў сваім развіцці.
Спробы гаспадарчых рэформаў. Крызісныя з’явы ў
гаспадарцы прымушалі царскія ўлады рабіць пэўныя захады па
рэфарміраванню існуючых парадкаў. Першыя спарадычныя меры
прымаліся яшчэ ў пачатку стагоддзя, Але былі непаслядоўнымі і
абмежаванымі. Так, у 1801г. Расійскі ўрад даў дазвол набываць і
прадаваць землі купцам, мяшчанам і дзяржаўным сялянам
(упершыню купцы і мяшчане Беларусі набылі гэта права яшчэ ў
1775г. згодна з пастановай Сейму Рэчы Паспалітай). А ў 1803г. быў
выдадзены ўказ аб так званых “вольных хлебапашцах”. Памешчыкі