Преподавание белорусского языка
  • формат djvu
  • размер 25,07 МБ
  • добавлен 1 апреля 2015 г.
Язерская С.А., Цітова Л.К. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Беларуская мова і літаратура. 5-6 класы
Мінск: Аверсэв, 2012. — 123 с. — (Бібліятэка настаўніка).
Прыкладнае каляндарна—тэматычнае планаванне распрацавана ў адпаведнасці з праграмамі па беларускай мове і літаратуры ддя 5—х і б—х класаў, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе. У планаванні рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарту па прадмеце, вызначаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку і ўрокаў развіцця маўлення і пазакласнага чытання.
У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены сістэмна—функцыянальны, камунікатыўна—дзейнасны і лінгвакультуралагічны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да пройдзенага ў папярэдніх класах.
Планаванне па беларускай літаратуры прапануе размеркаванне вучэбнага матэрыялу (у адпаведнасці са зместам і структурай праграмы і вучэбнага дапаможніка) па раздзелах, у кожным з якіх — свае пазнавальныя, дыдактычныя, выхаваўчыя задачы.
Выданне мае на мэце дапамагчы настаўніку ў наладжванні навучальнага працэсу, але не павінна стрымліваць яго ініцыятыву і творчы падыход да выкладання прадмета. Настаўнік можа размеркаваць вучэбны матэрыял па—іншаму, улічваючы асаблівасці кожнага класа.
Возможность скачивания данного файла заблокирована по требованию правообладателя.