Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 223 с. Выданьне трэцяе.
Аўтары займальна і даступна расказваюць пра найбольш значныя падзеі
дзесяці стагодзьдзяў, якія Беларусь прайшла з часоў легендарных
Рагнеды і Рагвалода. Гэтая своеасаблівая кроніка пачынаеца ад 862
году, пад якім летапісы ўпершыню згадваюць Полацак, і заканчваецца
25 сакавіка 1918 году, калі была абвешчаная незалежнасць Беларускае
Народнае Рэспублікі. У кнізе чатыры асноўныя раздзелы: «Старажытныя
беларускія княствы», «Вялікае Княства Літоўскае», «Беларусь у Рэчы
Паспалітай» і «Беларусь у Расейскай імпэрыі». Чытачу прапануюцца
храналягічныя табліцы, дзе даты беларускай мінуўшчыны падаюцца
параўнальна з падзеямі сусьветнай гісторыі.