• формат fb2
  • размер 74,29 КБ
  • добавлен 07 августа 2016 г.
Булычоў Кір. Выкраданне Чарадзея
(на белорусском языке)
"Хата спадабалася Ганне яшчэ здалёк, калi яна ішла запыленаю сцежкай уздоўж платоў, у заценi каранастых ліпаў, міма пасівелага ад старасцi калодзежнага зруба, - ад моцнага парыву ветру ланцуг бразнуў аб пагнёную бакавіцу вядра. Куры мітусліва ўступалi дарогу, як бы наракаючы на чалавечае нахабства. Певень збочыў па-страявому, захоўваючы мужчынскую годнасць. Бабулi, што сядзелi радком на прызбе, аднолькава прывіталіся i доўга глядзелi ўслед. Вуліца была шырокая, раз'езджаная грузавікамi дарога вілася пасярод яе, як рэчка па даліне, парослай трыпутнікам i мяккай мурожнай травою.
Хата была яшчэ моцная, пад бляшаным, калісьцi чырвоным дахам. Яна стаяла наводшыбе ад вёскi, на тым баку амаль перасохлага ручая.
Ганна спынілася на мастку, што перакінуўся цераз ручай: два бервяны, да iх прыбітыя ўпоперак дошкi. Побач брод - неглыбокая лужына. Дарога перасякала гэтую лужыну i ўпіралася ў расчыненыя насцеж дзверы пустога шэрага хлява з бярвенняў. Ад мосціка пачыналася сцежка, прабягала каля хаты i вілася па зялёным схіле пагорка, да пляскатай вяршынi, якая была густа пакрыта шапкаю цёмных дрэў.
Цётка Магда растлумачыла дарогу дакладна, дый сама Ганна з кожным крокам пазнавала вёску, дзе пяцігадовай дзяўчынкай дваццаць гадоў таму прабавіла лета. Да яе вярталася забытае адчуванне спакою, адлучнасцi, гармонii жытнёвага поля, лопуху, пышнага воблака над гаем, лязгату ланцуга ў калодзежы i сілуэта каня на зялёным схіле . . ."
Похожие разделы