Реферат
  • формат doc
  • размер 33,53 КБ
  • добавлен 22 марта 2015 г.
Ларыса Геніюш
Ларыса Геніюш (Ларыса Антонаўна Міклашэвіч) нарадзілася 27 ліпеня (9 жніўня па н. ст.) 1910 г. у заможанай сялянскай сям'і.
Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж І.Геніюш.
5 сакавіка 1948 г. Л. Геніюш разам з мужам была арыштавана і пад прымусам перавезена з Прагі ў Мінск. У лютым 1949 г. Вярхоўны суд БССР прыгаварыў паэтэсу да 25 год папраўча-працоўных лагераў (пакаранне адбывала ў Комі АССР). У маі 1956 г. тэрмін пакарання Л. Геніюш быў зменшаны да васьмі гадоў. Выйшаўшы на волю, пераехала ў Зэльву, на радзіму мужа, дзе жыла да самай смерці, 6 красавіка 1983 г.
Пісаць вершы Л. Геніюш пачала ў 1935 г., друкавацца — з 1939 г. у пражскіх газетах «Раніца», «Беларускі работнік», часопісе «Новы шлях». У 1942 г. выйшаў першы паэтычны зборнік Л. Геніюш «Ад родных ніў» (Прага). У 1946—1948 гг. выступала ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына», «Сакавік». На радзіме выйшлі кнігі «Невадам з Нёмана» (1967), «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь» (1976), «На чабары настоена» (1982). Пасмяротна былі надрукаваны яе ўспаміны «Споведзь» (1990, асобнае выданне — 1993), паэмы «Маёй бабусі» (1989), «Даўніна» (1990), выдадзены паэтычны зборнік «Белы сон» (1990).
Сучасная дэмакратычная грамадскасць як бы нанова адкрывае буйны незгасальны талент Ларысы Антонаўны Геніюш, адчуваючы ўсю моц выпраменьвання ахвярна-мужнай асобы, яе неверагодную апантанасць у спавяданні беларускай нацыянальнай ідэі. Прычым ідэі, узятай не асобна, ізалявана, а ў арганічнай еднасці з лёсам усечалавечага быцця.
Сакрэт свайго духоўнага нараджэння і сталенне Л. Геніюш прыадчыніла на астанку жыцця ў сваёй узрушальнай «Споведзі», напісанай у жанры аўтабіяграфічнай прозы. Вядома, лірычную стыхію душы з пякельнымі ўспамінамі яна па-ранейшаму давярала і вершам — яны таксама істотна ўзбагацілі яе творчую спадчыну. А бадай галоўным творам Л. Геніюш стала яе «Споведзь», якая пісалася ўсім яе крыжовым лёсам, незаплямленым сумленнем, самабытнай духоўнасцю.
Похожие разделы