• формат pdf
  • размер 113,54 МБ
  • добавлен 03 февраля 2015 г.
Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя
Коўна: Друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926. — 776 с.; іл.
Кніга вядомага беларускага гісторыка, публіцыста, пісьменніка і палітычнага дзеяча Вацлава Юстынавіча Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» з’яўляецца грунтоўным выданнем па гісторыі кніжнасці на Беларускіх землях на працягу амаль тысячагоддзя. Аўтар правёў каласальную працу па выяўленню і сістэматызацыі рукапісных і старадрукаваных помнікаў кніжнага пісьменства. Увага ўдзяляецца як грамадска-палітычным і культурным абставінам узнікнення, так і мастацкім вартасцям кнігі. Выданне багата ілюстравана. Нягледзячы на тое, што з моманту выдання кнігі прайшло амаль 100 гадоў, праца В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» не страціла сваёй каштоўнасці.