Словарь
  • формат djvu
  • размер 32,62 МБ
  • добавлен 06 августа 2016 г.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Выпуск 19. Надивней - Небэзпэчность
Булыка А.М. (пад рэд.). — Мінск: Беларуская навука, 2000. — 396 с.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы — шматтомнае акадэмічнае выданне тыпу «гістарычны слоўнік», першы і адзіны ў айчыннай гуманітарнай навуцы даведнік, які з максімальнай паўнатой адлюстроўвае багацце слоўнікавага фонду беларускай мовы XIV–XVIII стст., з’яўляецца надзейнай крыніцай пазнання мінулага Беларусі, дае змястоўную інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным жыцці, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа ў названы перыяд. У выпусках слоўніка, апублікаваных на працягу 1982–2016 гг., дэталёвую лексікаграфічную апрацоўку атрымалі звыш 40000 слоў, зафіксаваных у граматах, дагаворах, статутах, летапісах, хроніках, хранографах, воінскіх і рыцарскіх раманах і аповесцях, мемуарных, публіцыстычных, навуковых і рэлігійных творах. Праца над слоўнікам была пачатая ў створаным у пач. 1950-х гг. Аддзеле гісторыі беларускай мовы Інстытуту мовазнаўства АН БССР. У 1960 былі абмеркаваны агульныя прынцыпы стварэння слоўніка і пачатая падрыхтоўка спецыяльнай картатэкі пад назвай «Слоўнік помнікаў старабеларускай пісьменнасці XIV—XVIII стагоддзя». Праца адбывалася пад кіраўніцтвам А. І. Жураўскага, тады загадчыка аддзела, і была скончана ў 1972; картатэка на 1994 налічвала 1 млн. 60 тыс. картак. Непасрэдная работа па падрыхтоўцы слоўніка была пачатая ў 1973. Першая спроба выдання гістарычнага слоўніка беларускай мовы адносіцца да 1860-х гг. — мовазнавец Іван Насовіч падрыхтаваў такі слоўнік («Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў…»), але той не быў выдадзены. Аб патрэбе выдання спецыяльнага слоўніка старабеларускай мовы шмат казаў мовазнавец Яўхім Карскі. У 1927 невялікая група па распрацоўцы гістарычнага слоўніка была ўтвораная ў Інбелкульце, але яе работа не мела вынікаў.