Словарь
  • формат doc
  • размер 252,62 КБ
  • добавлен 23 мая 2012 г.
Булыка Аляксандар. Беларуска-расейскi слоўнік для школьнікаў
374 c.
Гэты беларуска-расейскi слоўнік прызначаны найперш для вучняў i настаўнікаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца iм могуць таксама навучэнцы i выкладчыкi вучэльняў, каледжаў i тэхнікумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Слоўнік можа быць выкарыстаны пры перакладах з беларускай мовы на расейскую, на занятках па развіццю мовы. У сувязi з тым, што гэты лексікаграфічны даведнік будзе служыць вучэбным дапаможнікам, пры яго ўкладаннi ўлічана моўная практыка вучняў. Рэестр слоўніка ўключае болей за 10 тысяч лексічных адзінак, якія не супадаюць з расейскімi адпаведнікамi або маюць істотныя фармальныя адрозненнi ад iх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексіка сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены абласныя словы, што атрымалi пашырэнне ў мастацкай літаратуры, i найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрміны, гістарызмы i неалагізмы. Беларускія загаловачныя словы размешчаны ў слоўніку ў алфавітным парадку i надрукаваны тлустымi (чорнымi) літарамi. Яны даюцца ў пачатковай форме: назоўнікi ў назоўным склоне адзіночнага ліку (за выключэннем слоў, якія ўжываюцца толькi ў множным ліку), прыметнікi ў назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду, дзеясловы ў неазначальнай форме.