Словарь
  • формат pdf
  • размер 251,95 КБ
  • добавлен 22 января 2012 г.
Горбік Сяржук. Кароткі слоўнік малазразумелых словаў і выразаў царкоўнаславянскае мовы
Львоў, 2007. - 12 с. Парафія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Рэлігія, пропаведзі ды служба ў храме толькі тады маюць сваё ўздеянне на чалавека, калі даходзяць да яго свядомасці, калі чалавек разумее тое, што яму кажуць. Старажытная царкоўнаславянская мова, на якой часцяком праходзяць службы ў праваслаўнай святыні не заўсёды зразумелая сучаснаму верніку, бо нашмат адрозніваецца ад мовы, якую карыстае на штодзень. Некаторыя царкоўныя тэрміны і звароты для лепшага зразумення патрабаюць перакладу на сучасную мову. Менавіта такія словы і звароты сабраныя ў Кароткім слоўніку. Айцец Сяргей Горбік тлумачыць незразумелыя выразы на больш простую мову, якая трапіць у свядомасць кожнага, нават недасведчанага ў рэлігійных справах чалавека. Тым больш слоўнік набірае вартасці на постсавецкай тэрыторыі, дзе была абарвана нітка пераемнасці, сувязь пакаленняў у рэлігійнай сферы. Грамадства нанова вучыцца малітвам, веры і пакоры. Вяртаецца да Бога і патрабуе зразумення.