• формат fb2
  • размер 53,96 КБ
  • добавлен 20 декабря 2014 г.
Краўцэвіч А. Тэўтонскi ордэн. Ад Ерусалiма да Грунвальда
Мінск: Навука і тэхніка, 1993.
Кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча распавядае пра заснаванне, існаванне і гістарычны шлях Тэўтонскага ордэна, які моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з ордэнам пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за сто гадоў, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя інтарэсы. Цікавы сам феномен Тэўтонскага ордэна. Гэта ўнікальная ў гісторыі з'ява, калі духоўна-рыцарскае аб'яднанне стварыла магутную дзяржаву, якая займала важнейшае месца ў тагачаснай Усходняй і Цэнтральнай Эўропе. У сваёй кнізе аўтар падрабязна апісвае стварэнне і ўстрой ордэна братоў-рыцараў Тэўтонскага дому Дзевы Марыі ў Ерусаліме, шлях ордэна з палестынскіх пяскоў у прускія лясы, ваенныя кампаніі і удзел ордэна ў Грунвальдскай бітве.
Похожие разделы