• формат pdf
  • размер 67,54 МБ
  • добавлен 19 января 2015 г.
Пічэта У.І. Чатырохсотлецьце беларускага друку, 1525-1925
Мінск: Інстытут беларускай культуры, 1926. — 358 с.
У сакавіку 1925 г. адзначалася 400-годдзе з таго памятнага дня, калі беларускі першадрукар, асветнік-гуманіст, доктар філасофіі і медыцыны Францыск Скарына выдаў у заснаванай ім тыпаграфіі ў Вільні "Апостал" — першую кнігу, надрукаваную на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэты факт у гісторыі беларускай культуры паслужыў падставай падрыхтоўкі юбілейнага зборніка пра эпоху, у якой жыў Францыск Скарына. У зборніку — артыкулы, прысвечаныя дзейнасці Ф. Скарыны, гісторыі беларускага друку ў XVI—XVII стст., гістарычнаму развіццю Беларусі, іншых еўрапейскіх краін, Еўропы XVI ст. Асаблівую каштоўнасць мае работа "Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францыска Скарыны" М. М. Шчакаціхіна (1896—1940), заснавальніка беларускага мастацтвазнаўства.