• формат djvu
  • размер 173,50 МБ
  • добавлен 26 апреля 2016 г.
Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. Part 2
Мінск: Интэрпрэссэрвіс; Кніжны Дом, 2003. — 672 с.
Кніга ўяўляе поўны збор ведаў аб беларускай мове. Разглядаюцца месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў, гісторыя развіцця беларускай літаратурнай мовы ад яе ўзнікнення ў 14-м ст. да нашага часу, гісторыя навукі аб беларускай мове, стылістыка і культура беларускага маўлення, а таксама пытанні і праблемы лексікалогіі, фразеалогіі, фанетыкі, фаналогіі, марфалогіі, сінтаксісу, словаўтварэння, дыялекталогіі, лексікаграфіі беларускай мовы. Асобнае месца займаюць тэмы, прысвечаныя спецыяльнай лексіцы, прадстаўленню беларускай мовы ў табліцах і схемах, арыгінальным тэкстам на старабеларускай і новабеларускай літаратурнай мове.
Кніга прызначана для студэнтаў, выкладчыкаў, навукоўцаў, якія займаюцца беларускай і славянскай лінгвістыкай, а таксама для ўсіх, каго цікавяць беларуская мова і яе тэарэтычныя распрацоўкі, навуковыя звесткі і бібліяграфічныя дадзеныя пра родную мову, пра найбольш буйныя лінгвістычныя даследаванні мовы самымі знакамітымі вучонымі.
Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў.
Гісторыя беларускай мовы.
Гісторыя навукі аб беларускай мове.
Стылістыка. Культура маўлення.
Лексікалогія.
Фразеалогія.
Фанетыка. Фаналогія.
Марфалогія.
Сінтаксіс.
Словаўтварэнне.
Спецыяльная лексіка беларускай мовы.
Лексікаграфія.
Дыялекталогія.
Адлюстраванне беларускай мовы ў табліцах і схемах.
Тэксты.