Словарь
  • формат pdf
  • размер 10,76 МБ
  • добавлен 17 августа 2016 г.
Практычны беларускі вайсковы слоўнік. Частка 1
Менск: Вайсковая Камісія пры Інстытуце Беларускае Культуры, 1927. — 251 с.
"Практычны Беларускі Вайсковы Слоўнік" у дзвёх часьцях: 1) Расійска-Беларускай, 2) Беларуска-Расійскай, зьяўляецца неабходным дапаможнікам у вайскова-політычнай вучобе ў беларускіх нацыянальных часьцях.
У вайсковы слоўнік увайшлі вузка спэцыяльныя вайсковыя тэрміны, дапасаваныя пераважна да стралковых часьцей, тэрміны патрэбныя для політычнага выхаваньня вайскоўцаў, а таксама словы агульнага ўжываньня, патрэбныя ў жыцьці вайскоўцаў. Слоўнік укладзены, згодна даручэньня Вайсковай Камісіі, яе членамі М. Байковым і А. Бараноўскім, на падставе матарыялаў, апрацаваных Вайсковай Камісіяй, выпускайў Беларускай НАвуковай Тэрміналёгіі ў выданьні Інстытуту Беларускае Культуры і слоўнікаў: "Словарь белорусского наречия" М. Байкова і М. Гарэцкага.
Увесь укладзены слоўнікавы матарыял разгледжаны і зацьверджаны Вайсковай Камісіяй пры Інстытуце Беларускае Культуры.
У разглядзе слоўніка прымалі ўдзел наступныя асобы: Старшыня Вайсковай Камісіі П. Валасноў і члены камісіі М. Якубовіч, М. Байкоў, А. Бараноўскі, К. Атраховіч, Ч. Родзевіч і П. Дыла. У выпрацаваньні і разглядзе вайсковай тэрміналёгіі, апрача вышэй адзначаных т.т., прымалі ўдзел Ж. Лаур, Я. Дыла, М. Арабей, Я. Луцэвіч (Янка Купала), Гуцько, Яз. Лёсік.