• формат djvu
  • размер 31,20 МБ
  • добавлен 18 июля 2016 г.
Радкевіч Апалёнія. Беларускі лемантар
Рэгенсбург, ФРГ: выдавецтва не пазначана, 1946. — 88 с.
Рысункi М.Кругловiч, вык.лiтар Э.Шпак.
Буквар для школаў і хатняга навучаньня дзяцей беларускай мове.
Спадарыня Апалёнія Савёнак (у дзявоцтве Раткевіч) не была новая асоба ў беларускім пачатковым школьніцтве. У 20-х гадох XX ст. яна працавала ды склала некалькі навучальных дапаможнікаў у Менску разам з “Купаліхай” – Уладзяй Францаўнай Луцэвіч, потым, выкладаючы ў розных школах БССР, рыхтавала, разам з Н.Сіўко, новы лемантар, а, апынуўшыся на эміграцыі ў Рэгэнсбургу, ад верасьня 1945 г. выкладала ў беларускай школе. Бачачы нястачу падручнікаў, А.Савёнак адразу ж узялася за апрацоўку лемантара. У працы ёй шмат дапамагалі А.Міцкевіч, які ў тым часе “аварыйным” тэмпам апрацоўваў беларускія чытанкі, а таксама Мікола Кругловіч, мастак ды тэхнічны рэдактар Эдуард Шпак – Эдуард Шабуня, сын Эмілі Шабуні, пляменьнік Івана й Антона Луцкевічаў. Лемантар, досыць сьціплы выглядам, але мэтадалягічна прадуманы і беларускі, быў на працягу году закончаны і ў 1946 г. надрукаваны пры дапамозе Беларускага Нацыянальнага Камітэту. Тыраж лемантара быў вельмі вялікі, лемантар быў разасланы вельмі шырака. Па гэтым лемантары правучыліся пакаленьні беларускіх дзяцей. Лемантар прыйшоў і ў ЗША – дзеці, народжаныя ў ЗША, таксама вучыліся па лемантары А.Радкевіч. У 1961 г. беларускі лемантар А.Радкевіч быў перавыдадзены айцом М.Лапіцкім пры дапамозе Парафіі Сьв.Эўфрасіньні Полацкае ў Саўт-Рывэры.
Похожие разделы