• формат pdf
  • размер 540,60 КБ
  • добавлен 16 декабря 2012 г.
Рыбарава С.М. (укл.). Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Тыпавая вучэбная праграма для ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі (спецыяльнасці Жывапіс (па напрамках), Скульптура)
Мінск: Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 15 с.
Прызнанне мовы найгалоўным інструментам інфармацыйнага ўздзеяння, асаблівасці моўнай і сацыяльнай сітуацыі ў рэспубліцы, павышэнне матывацыі публічнай маўленчай дзейнасці патрабуюць ад устаноў адукацыі падрыхтоўкі спецыяліста з камунікатыўна развітымі навыкамі, які на дастатковым узроўні мог бы наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійна-справавой сферы. Праграма па курсу«Беларуская мова. Прафесійная лексіка», які вывучаецца на трэцім годзе навучання, распрацавана ў адпаведнасці са стандартам па цыклу гуманітарных дысцыплін у сістэме сярэд-няй прафесійнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. У аснову праграмы пакладзены сітуацыйна-камунікатыўны прынцып, арыентаваны на перспектыўную запатрабаванасць атры-маных маўленчых навыкаў. Камунікатыўныя тэмы і неабходны для іх забеспячэння моўны матэрыял, на базе якога і ажыццяўляюцца ўсе віды маўленчай дзейнасці, вызначаюцца паводле будучай спецыялізацыі навучэнцаў і профілю навучальнай установы