Дисертация
  • формат pdf
  • размер 4,89 МБ
  • добавлен 05 января 2017 г.
Самуйлік Я.Р. Лінгвагеаграфія гаворак выганаўскага Палесся
Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова. — Мінск: 2015.
У аўтарэфераце прадстаўлены высновы, зробленыя па гаворках Выганаўскага Палесся. Упершыню ў беларускай лінгвістыцы праведзена комплекснае лінгвагеаграфічнае і дыялекталагічнае даследаванне дыялектнай мовы Выганаўскага Палесся, якое знаходзіцца ў зоне
міждыялектных кантактаў і ўзаемаўплываў гаворак Берасцейска-Пінскага Палесся і Панямоння.
Актуальнасць лінгвагеаграфічнага даследавання гаворак Выганаўскага Палесся заключаецца ў тым, што карты лінгвістычнага атласа з’яўляюцца найбольш дакладнымі і выразнымі адбіткамі ўзаемадачыненняў розных моўных з’яў паміж сабою па структуры, межах пашырэння, іх генезісе, фарміраванні і развіцці ў часе і прасторы; яны даюць магчымасць вызначыць генетычныя і гістарычныя суадносіны беларускіх гаворак з гаворкамі іншых славянскіх моў па шырокім спектры фанетычных, марфалагічных і лексічных асаблівасцей. Акрамя таго, карты “Атласа гаворак Выганаўскага Палесся” і лінгвістычнага атласа “Гаворкі Выганаўскага Палесся” дапаўняюць, канкрэтызуюць і дэталізуюць даныя “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы” (1963) і “Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак” (1993–1998), а таксама такіх спецыялізаваных дыялекталагічных выданняў, як “Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак” (1968), “Лексічныя ландшафты Беларусі: жывёльны свет” (1995) і інш.