Словарь
  • формат pdf
  • размер 3,31 МБ
  • добавлен 05 августа 2016 г.
Ваенны руска-беларускі слоўнік
Менск: Інстытут мовазнаўства, 1933. — 167 с.
Укладальнікі: Калента, Карвоўскі, Мацюкевіч, Пятроў, Юргілевіч, Якубовіч, Яноўскі і сакратар Саломенік.
Ваенна-тэрміналёгічная камісія пры Інстытуце Мовазнаўства АН паставіла перад сабой задачу — даць байцу Чырвонай арміі, асабліва тэрытарыяльных часьцей, слоўнік спэцыяльна ваенных тэрмінаў на беларускай мове.
Пры ўкладаньні слоўніка ваенна-тэрміналёгічная камісія выходзіла з наступных прынцыпаў: 1) даць у невялікім слоўніку максымум з тых тэрмінаў, якія зараз укараняюцца ў арміі ў сувязі з насычэньнем яе новай тэхнікай, матарызацыяй і мэханізацыяй; 2) даць такі слоўнік, які быў-бы пазбаўлены архаізмаў, палёнізмаў, што імкнуліся ўкараняць у армію нацдэмы, выходзячы з клясавых буржуазна-рэстаўратарскіх тэндэнцый, сваім "Практычным беларускім вайсковым слоўнікам".
Для ўкладаньня рускага тэксту слоўніка скарыстаны статуты і настаўленьні для часьцей Чырвонай арміі, а таксама "Военный немецко-русский словарь" і "Польско-русский словарь" Дзяржаўнага слоўніка-энцыклёпэдычнага выдавецтва (Москва, ОГИЗ, РСФСР, 1931 г.).