пярэчлівасць, шматварыянтнасць, а разам з тым адзінства гіста-
рычнага працэсу на тэрыторыі Беларусі, яго паступальнасць. 
Курс арыентуе на вывучэнне айчыннай гісторыі у шматстай-
насці чалавечых лёсаў: дзяржаўных мужоў, асветнікаў, дзеячаў 
культуры, кіраўнікоў народных рухаў, палкаводцаў, прадстаўнікоў 
духавенства; у сутыкненні і барацьбе ідэй, дзяржаўных прыярытэ-
таў, палітычных пазіцый, сацыяльных інтарэсаў, культурных і рэлі-
гійных плыняў. 
Курс гісторыі Беларусі ставіць сваёй мэтай дапамагчы студэн-
там засвоіць гістарычны вопыт продкаў, навучыць іх крытычна 
аналізаваць мінулае, адчуваць водгулле гістарычных працэсаў у 
сённяшнім жыцці, асэнсоўваць сучаснасць скрозь прызму мінулага 
і наадварот. Ён вучыць знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі 
гістарычных працэсаў і падзей, вызначаць эканамічныя, знешнепа-
літычныя, ідэалагічныя, рэлігійныя, геаграфічныя, прыродныя, цы-
вілізацыйныя і іншыя фактары, што абумовілі тэмпы, характар і 
асаблівасці развіцця беларускага народа. Вучыць арыентавацца ў 
альтэрнатыўных канцэпцыях гісторыі Беларусі, ацэньваць іх аб'ек-
тыўнасць, зыходзячы з фактаў. 
Айчынная гісторыя - невычэрпная крыніца духоўнага ўзбага-
чэння, фарміравання навуковага гуманістычнага светапогляду, вы-
сокіх грамадзянскіх якасцей. Яе вывучэнне закладвае аснову для 
абуджэння гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці, пачуц-
цяў грамадзянскай годнасці і гордасці і, такім чынам, садзейнічае 
нацыянальна-культурнаму адраджэнню Беларусі, засцерагае ад паў-
тарэння памылак мінулага. Курс закліканы выхоўваць чалавека-
грамадзяніна, патрыёта Беларусі, добрага гаспадара на сваёй зямлі, 
які адчувае духоўную сувязь з пакаленнямі продкаў, а значыць, - і 
адказнасць за працяг іх спраў, за будучыню сваёй краіны. 
Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі 
Пры вывучэнні мінулага кожнай краіны ўзнікае патрэба дзялен-
ня яго на перыяды - храналагічныя пласты, якія б адлюстроўвалі 
« спецыфіку кожнага з этапаў гістарычнага шляху, пройдзенага наро-
дам. Гэтыя перыяды з'яўляюцца своеасаблівым фундаментам, на 
якім будуецца ўвесь гістарычны будынак. Калі падзел на перыяды 
6