• формат djvu
  • размер 4,63 МБ
  • добавлен 04 апреля 2016 г.
Янкоўскі Ф.М. Беларуская мова
3-е выд., дапрац. — Мн.: Выш. школа, 1978. — 336 с.
Якасць: адсканіраваныя старонкі + апрацоўка + слой распазнанага тэксту.
Прысвячаецца такім пытанням беларускага мовазнаўства, як беларуская мова сярод славянскіх моў, асаблівасці фанетыкі, марфалогіі і сінтаксісу беларускай і рускай моў, арфаэпія, словаўжыванне ў літаратурнай мове, фразеалогія. Прызначаецца студэнтам-філолагам, аспірантам, настаўнікам, журналістам, усім, хто цікавіцца беларускай мовай.
Беларуская мова. Славянскія мовы.
Беларуская мова — адна са славянскіх моў. Тры славянскія моўныя групы. Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы. Асаблівасці беларускай і рускай фанетыкі: зычныя, галосныя. Асаблівасці беларускай і рускай марфалогіі: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў. Асаблівасці беларускага і рускага сінтаксісу: выражэнне выказніка, выражэнне прыналежнасці, выражэнне зваротка, пытальныя сказы, спалучэнні лічэбнікаў два, абодва, тры, чатыры з назоўнікамі, асаблівасці ў будове словазлучэнняў тыпу па палях, па сенажацях, смяяцца з каго, ісці па ваду, ісці ў ягады і па ягады, разумнейшы за каго, ажаніцца з кім, праз каго, праз слёзы, падобны да, паехаць у млын, метраў за сорак, сабраць па восем цэнтнераў, прабачце каму, падзякуйце каму, што (ж) да і інш.
Беларускае літаратурнае вымаўленне. Націск.
Літаратурная мова і яе нормы: лексічныя, граматычныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя; адхіленні ад арфаэпічных норм.
Галосныя. Вымаўленне націскных галосных. Вымаўленне ненаціскных галосных.
Зычныя. Вымаўленне і якасць асобных зычных гукаў. Падоўжаныя зычныя. Вымаўленне спалучэнняў зычных с'ц', зж, зш, сш, ждж, здж, зч, сч, жч, чн, сн, сн', с'л', сл, зн, дч, тч, шс, жс, гк, гч, кк, кч, дс, тс перад к і т, дц, тц, чс, чц, дв, дл і інш., кт, гн, з'дз', з'л' і інш., з'б', с'б' і інш., зг', ск' і інш., дв', тв', д (прыназоўніка, прыстаўкі) з с', з ц' і дз', з перад j, дл', тл', дн', тн'. Звонкія зычныя на канцы слова. Звонкія зычныя перад глухімі. Глухія зычныя перад звонкімі. Губныя зычныя на канцы слова і перад j (й). Губныя перад націскнымі ё, я.
Вымаўленне некаторых граматычных форм. Націск.
Слова i яго ужыванне.
Гаваркое слова. Сінонімы. Складаныя словы. Лексічныя запазычанні. Пра ўжыванне асобных слоў. Гучанне слова (спалучэння слоў). Ужыванне прыназоўнікаў пра і аб. I прыгадаўся Чэхаў... З гаючае крыніцы. Новыя публікацыі і літаратурная норма.
Фразеалогія.
Да праблемы збірання народнай фразеалогіі. Народна-дыялектная фразеалогія і літаратурная мова. Пра разнастайнасць фразеалагізмаў і іх вывучэнне. Фразеалагізмы і пераклад. Агляд літаратуры пра ўласна фразеалагізмы. Беларуская фразеалогія ў даследаваннях за межамі Беларусі. Працы апошніх год.
Уласна фразеалагізм, яго уласцівасці.
Уласна фразеалагізмы, іншыя фразеалагічныя адзінкі. Фразеалагізм — складаная моўная адзінка. Азначэнне ўласна фразеалагізма. Фразеалагічныя адзінкі. Лексічныя адзінкі ў складзе фразеалагізмаў. Фразеалагізм і складаныя словы. Полісемантычнасць фразеалагізмаў. Сінанімічнасць фразеалагізмаў. Аманімічнасць фразеалагізмаў. Фразеалагізмы-характарыстыкі. Варыянтнасць (адменнікавасць) у фразеалогіі. Кароткае апісанне варыянтнасці фразеалагічных адзінак. Прыказка (прымаўка), крылатае выслоўе, іншыя фразеалагічныя адзінкі.
Структурна-граматычная характарыстыка фразеалагізмаў.
Фразеалагізмы — спалучэнні «назоўнік+назоўнік у родным склоне без прыназоўніка», «назоўнік+назоўнік з прыназоўнікам», «прыназоўнікава-склонавая форма назоўніка+прыназоўнікава-склонавая форма назоўніка», «прыназоўнік+назоўнік ва ўскосным склоне + назоўнік у родным склоне без прыназоўніка», «назоўнік у назоўным склоне+назоўнік у творным склоне без прыназоўніка», «назоўнік з прыназоўнікам», «прыметнік+назоўнік», «прыметнік+прыназоўнік на+назоўнік», «прыназоўнік+прыметнік+назоўнік», «лічэбнік+ + назоўнік», «прыназоўнік+лічэбнік+назоўнік», «назоўнік (займеннік)+дзеяслоў». Дапушчальна-імператыўныя фразеалагізмы. Спалучэнні «прыслоўе+дзеяслоў, «назоўнік+дзеепрыслоўе», «назоўнік+дзеепрыметнік». Кампаратыўныя фразеалагізмы. Фразеалагізмы з граматычнай структурай сказа. Фразеалагізмы — спалучэнні слоў са злучнікамі. Фразеалагізмы — таўталагічныя звароты. Структурна адасобленыя фразеалагізмы. З’явы анамаліі ў фразеалагізмах. Фразеалагізмы — алагічныя спалучэнні. Формы ацэнкі ў складзе фразеалагізмаў.
Парадак слоў-кампанентаў у фразеалагізмах.
Спалучальнасць фразеалагізмаў.
Пра аднародна-ўдакладняльнае ўжыванне і значэнне фразеалагізмаў.
Да праблемы паходжання фразеалагізмаў.
Фразеалагізацыя як узнікненне фразеалагізмаў. Пра змяненні ў фразеалагізмах. Фразеалагізмы глядзець на паповы сані, плесці смаленага (смаловага, смольнага) дуба, смаловы (смольны, смалены) дуб, прычынку зрабіць, на ланё, вадзіць сулу, рабінавая ноч, елец віць, шарварку адрабляць, гусі ганяць, у лапці абуць, табаку важыць, душою загавець, душою адгавець, дарогу перасякерыць.
Пра беларускую фразеаграфію.
Да гісторыі публікацыі беларускіх фразеалагічных матэрыялаў. Адлюстраванне ўласна фразеалагізмаў у зборніках (слоўніках): у зборніку прыказак I. Насовіча, у IV томе «Ludu białoruskiego...» М. Федароўскага. Беларускія фразеалагічныя слоўнікі.
Дадатак
Марфалагічная будова слова, змяненні ў будове: тыдзень, абаранак, нашча, пашча, вывіжоўваць, віж, віжаваць, восці, прасніца, перавясла, вязьмо, ільгота, сведка, свидетель, памяло, прымы, прызба, чан), падперазаць, лесвіца, ежа, есці, ем, елі, ясце, снеданне, будзень, святдзень, досыць, сёння, сёлета, летась, нашчадак, блашчыца. Значэнне і ўжыванне слоў і зваротаў: месца, мясціна, апошні, астатні, рэшні, схамянуцца, спахапіцца, садзяць ці саджаюць, нечытэльна, па нядзелі, узыходзіць да ці паходзіць з, на пісьме перадаецца праз літару а ці на пісьме абазначаецца літарай а. Марфалогія слоў: варыянты кораня, канчатак у словах май, вырай, край, калій, гелій, ці скланяецца Жодзіна, Дамачова, Заслаўе ці Заслаўль, граматычны лік слоў чарніла, бяліла, клубніка ці клубніцы, асабовыя формы дзеяслова гасцяваць, форма незакончанага трывання дзеяслова запэўніць, трыванне дзеяслова жаніцца, формы загаднага ладу дзеяслова ехаць, дзеепрыслоўі ў беларускай і рускай мовах, склон слова падручнік у словазлучэнні вывучыць па падручніку.
Сінтаксіс словазлучэнняў: аб жахах, аб абавязках ці пра жахі, пра абавязкі, па ўсім відаць было ці па ўсяму відаць было, мацнейшыя ў свеце ці самыя моцныя (наймацнейшыя) у свеце, дзве новыя (ці новых) хаты, відаць рэчка, чуваць песня.
Фанетычныя змяненні, арфаэпія, арфаграфія, націск: пра наяўнасць ц у слове месца, дыялектнае гучанне слова соўнейка, пра змяненні ў спалучэннях жс, шс, чс, тс, кс, збіраць ці сабіраць, адсутнасць беглых галосных у словах тыпу камень, корань, попел, вымаўленне і, еж ці еш, ежце ці ешце, Шапэн ці Шапен, напісанне і вымаўленне слова мяккі, націск у займенніках.
Пра запазычанні ў польскай мове з беларускай.