Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 72 с., іл. — (Нашы славутыя
землякі).
ISBN 5-343-01408-9.
Пасля больш чым паўстагоддзя шэльмавання ці проста замоўчвання
вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—1938). Жыццёвы шлях
сакратара «Нашае Нівы», прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і
неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае
паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці ХХ стагоддзя.
Постаць яго займае тут адно з цэнтральных месцаў. Credo свайго —
служэння роднаму краю палітычнай, культурнай і іншай чыннасцю — ён
не змяніў да апошніх дзён.