• формат fb2
  • размер 5,25 КБ
  • добавлен 31 декабря 2013 г.
Брэдбери Рэй. Кавалак дрэва
(на белорусском языке)
Чыноўнік сказаў:
- Сядайце, малады чалавек.
- Дзякуй, - i малады чалавек сеў.
- Да мяне сталi даходзіць чуткi, - ветліва пачаў Чыноўнік. - Так, нічога асаблівага. Ваша запальчывасць. Ваша няўжыўлівасць. Апошнi час толькi пра гэта i чую, i вось рашыў запрасіць вас асабіста. Хочаце памяняць працу? Можа, за мяжу, у новы Раён Ваенных Дзеянняў? Далей ад канцыляршчыны, бліжэй да мілых сэрцу, добрых старых баёў?
- Не думаю, - сказаў малады сяржант.
- Чаго ж вы хочаце?
Сяржант паціснуў плячыма i ўтаропiўся на свае рукi:
- Жыць у міры. Раптам даведацца, што за ноч нейкім цудам заржавелi ўсе гарматы свету, бактэрыялагічная зброя стала стэрыльная, а танкi, быццам дагістарычныя пачвары, загразлi на дарогах, што зрабіліся канавамi дзёгцю. Вось чаго я хачу.
- Ну, мабыць, гэтага хацелi б усе, - сказаў Чыноўнік. - Дык вось хопіць ідэалістычнай балбатнi, бліжэй да справы, куды ж вас усё-такi паслаць? Вырашайце самi - Заходняя цi Паўночная Зона ваенных дзеянняў, - Чыноўнік паказаў на ружовую карту, якая ляжала перад iм на стале.
А сяржант, здавалася, зважаў толькi на свае рукi, паварочваючы iх, уважліва разглядаючы пальцы:
- Што зробіце вы, ваенныя, што зробім мы, простыя людзi, што, нарэшце, зробіць увесь свет, каб даведацца, прачнуўшыся аднае раніцы, што ад гармат засталося толькi жалеззе?
Чыноўнік зразумеў, што да сяржанта патрэбен тонкi падыход. Ён мякка ўсміхнуўся.
- Вы закранулi цікавае пытанне. Люблю паразважаць на такія тэмы. I вось мой адказ - будзе поўная паніка. Кожная нацыя падумае, што толькi адна яна засталася без зброi, i ўзваліць віну на сваіх ворагаў. I накоціцца хваля самагубстваў, пачнецца фінансавы крах - мільёны трагедый.
- Але потым, - сказаў сяржант, - потым, калi да iх дойдзе, што раззброены ўсе нацыi без выключэння, i баяцца больш няма чаго, i можна чыстымi рукамi пачаць спачатку, што тады?
- Яны паспяшаюцца зноў узброіцца.
- А што, калi iх спыніць?
- Тады пойдуць у ход кулакi. Калi, вядома, дапусціць, што дойдзе да гэтага. Або на граніцах збяруцца вялізныя армii ў баксёрскіх пальчатках з жалезнымi шпагамi. Забярыце пальчаткi - будуць біцца кіпцюрамi, нагамi. Адрэжце ногi - заплююць адзін аднаго. Вырвіце языкi, заткніце раты - запоўняць паветра нянавісцю, аж казуркi на зямлю пасыплюцца, а мёртвыя птушкi пападаюць з тэлефонных правадоў.
- Значыць, вы лічыце, што нічога добрага не выйдзе? - спытаўся сяржант.
- Абсалютна ўпэўнены. Тое ж самае, што сарваць з чарапахi панцыр. Цывілізацыя задыхнецца i памрэ ад шоку.
Малады чалавек паківаў галавой.
- Можа, вы проста трымаецеся за цёплае месцейка i таму хлусіце i мне i самому сабе?
- Што ж, 90 працэнтаў чысцюткага, як вада, цынізму, 10 працэнтаў рацыяналізатарства. Гэтага дастаткова. Ачышчайцеся ад іржы i назаўсёды скончым з гэтым . . .
Похожие разделы