юцца IX ст. У слаях X ст. — іх няшмат. А з XI ст. яно пачынае
пераважаць над іншымі культурамі. Жыта было асноўнай харчовай
культурай і ў Панямонні. У слаях XII—XIII стст. у Гродне і Ваўка-
выску з усіх знойдзеных зярнят зярняты жыта складаюць 96—98%.
Вырошчваліся ў гэты час у Беларусі таксама пшаніца, ячмень,
авёс, проса, каноплі, гарох, бабы. Авёс ужываўся, відаць, як харчо-
вая культура, а для фуражных мэт тады яго яшчэ не выкарысто-
ўвалі.
Раней лічылі, што грэчку завезлі ў Еўропу арабы ў XV ст. Архе-
алагічныя знаходкі сведчаць, што з грэчкай земляробчае насельніц-
тва Беларусі было знаёма яшчэ ў XI ст. У X—XIII стст. яна была
ўжо добра вядома ў Панямонні.
У X—ХIII стст. на тэрыторыі Беларусі вырошчваліся ўсе вядомыя
ў наш час харчовыя культуры, за выключэннем тых, якія былі завезе-
ны ў Еўропу ў болып позні час з Амерыкі, - бульбы і таматаў.
Асноўнай сістэмай земляробства на тэрыторыі Беларусі ў XI—
XIII стст. была папарная з выкарыстаннем двух- і трохполля. Разам
з ёй ужываліся пералог і падсека, якія працягвалі існаваць у асоб-
ных раёнах Беларусі да XIX - пачатку XX ст. Зямля ўгнойвалася.
Ураджайнасць вагалася прыкладна ад сам-3 да сам-5. Ураджай сам-
2,5-3 лічыўся сярэднім, а сам-3,5 - высокім. У XI—XIII стст. земля-
робства, з'яўляючыся асноўным заняткам насельніцтва Беларусі,
дасягнула высокага ўзроўню развіцця.
Нашы продкі займаліся таксама агародніцтвам і садоўніцтвам.
Неаддзельнай ад земляробства была другая вядучая галіна сель-
скай гаспадаркі — жывёлагадоўля. Асноўнай крыніцай, што дазва-
ляе вызначыць ролю жывёлагадоўлі, як і палявання, з'яўляюцца
астэалагічныя матэрыялы. Яны сведчаць, што на тэрыторыі Бела-
русі разводзілі буйную рагатую жывёлу, свіней, коней, авечак і коз,
з птушак — кур, гусей, качак. Практычна ўсе вядомыя віды хатніх
жывёл меліся ў гаспадарцы сялян і феадалаў.
Дадатковым заняткам у гаспадарцы было паляванне. Нашы да-
лёкія продкі палявалі на зубра, лася, высакароднага аленя, дзіка,
казулю, мядзведзя, баброў, ваўкоў, зайцоў, вавёрак, на дзікіх пту-
шак (гуся, лебедзя, цецерука).
Паляўнічы промысел у значнай меры задавальняў патрэбы на-
44