Размяшчэнне і характарыстыка асобных гарадоў
Старажытныя гарады Беларусі месціліся па асобных рэгіёнах,
тэрыторыях былых княстваў, у межах якіх яны развіваліся. Паўноч-
ную і значную частку цэнтральнай Беларусі (сучасная Віцебская
вобласць, поўнач Мінскай) займала Полацкая зямля - адно з мац-
нейшых раннефеадальных княстваў Усходняй Еўропы. Да пачатку
XIII ст. яго валоданні дасягалі Рыжскага заліва. У пісьмовых крын-
іцах змяшчаецца ўпамінанне пра 17 гарадоў, месцазнаходжанне
якіх гісторыкі звязваюць з Полацкім княствам: Полацк, Менск,
Витьбеск, Лукомль, Изяславль, Логожеск, Дрютеск, Браслав, Рыша,
Копыс і Борисов і інш. Галоўны, ці старэйшы горад зямлі быў яго
сталіцай. Усе астатнія былі залежныя ад яго. У ніжнім Падзвінні (у
межах сучаснай Латвіі) знаходзіліся полацкія гарады Герцыке і
Кукенойс. Акрамя гэтага, застаецца невядомым ці спрэчным мес-
цазнаходжанне гарадоў Полацкага княства Голотическа, Неколочи,
Стрежева. Загадкавыя таксама летапісныя паведамленні пра полац-
кія гарады Одрск і Гарадзец.
Полацк - адзін са старажытнейшых гарадоў Усходняй Еўропы.
Буйны гандлёвы і культурны цэнтр на Заходняй Дзвіне, важны
транзітны пункт усёй Русі. Гэта быў горад храбрых вояў, умелых
рамеснікаў, прадпрымальных купцоў. Яго далёкае мінулае бярэ па-
чатак з часоў легендарнага Рурыка і князя Алега. Заснаваны ў
VIII—IX стст. крывічамі, ён упершыню згадваецца ў "Аповесці
мінулых гадоў" пад 862 г. у сувязі з раздачай Рурыкам "градов"
сваім васалам. Горад хутка рос. Калі ў IX - першай палове X ст. яго
тэрыторыя складала прыкладна 1 га, то ў XI—XII стст. яна вырасла
да 70-80 га.
Ужо ў першым стагоддзі існавання Полацк славіўся далёка за
межамі роднай зямлі. Як пра моцнае ўладанне, што мае свайго
князя (караля), апавядаюць пра яго скандынаўскія сагі. У дагаворы
кіеўскага князя Алега з грэкамі (907 г.) ў пераліку гарадоў, што
атрымліваюць кантрыбуцыю з пераможанай Візантыі, Полацк
стаіць поруч з Кіевам.
У XI ст. Полацк уяўляў сабой вялікую эканамічную і ваенную
сілу. Натхняючыся ідэямі былога адзінства крывічоў, першынства
на крывіцкіх землях, яго князі двойчы займалі Ноўгарад, вялі ба-
54