плоскай цэглы, якая ўжывалася пры пабудове храмаў. У ганчарных
майстэрнях рабілі таксама дэкаратыўныя паліўныя пліткі для ўпры-
гожвання падлогі і сцен манументальных будынкаў.
Распаўсюджанай формай рамеснай дзейнасці была апрацоўка
косці, каменю, бурштыну, дрэва. 3 мясцовых парод дрэва плотнікі-
"древоделы" будавалі жылыя і гаспадарчыя збудаванні, гарадскія
сцены і вежы, масты і маставыя. Сталяры-"цесляры" рабілі сохі,
бароны, ткацкія і такарныя станкі, вёдры, бочкі, рыдлёўкі, лодкі,
посуд і іншыя рэчы - прылады працы, прадметы быту, дэталі
транспартных сродкаў і станкоў, элементы пабудоў, дзіцячыя цацкі.
Значнае развіццё атрымала апрацоўка каменю. Каменныя блокі і
пліты выкарыстоўвалі для пабудовы манументальных збудаванняў.
3 камянёў высякалі мукамольныя жорны, тачыльныя брускі, прад-
меты рэлігійнага культу. Апрацоўвалі тут і бурштын, які прывозілі
з Прыбалтыкі.
Гарадскія рамеснікі валодалі майстэрствам разьбы па косці. 3
косці і рагоў рабілі грэбні, рукаяткі для нажоў, гузікі, іголкі, пласц-
іны-накладкі для калчанаў. Сярод касцяных вырабаў ХІ-ХІІІ стст.
ёсць рэчы, якія па мастацкіх вартасцях, майстэрству апрацоўкі
можна аднесці да лепшых узораў старажытнарускага кастарэзнага
мастацтва. Такія, напрыклад, як шахматныя фігуры (пешка і лад-
дзя) з Ваўкавыска.
Вялікае значэнне ў эканоміцы гарадоў мела гарбарная справа.
Для вырабу скур ужывалася вапна або попел, а таксама кара вярбы,
ёлкі, дуба. У выніку атрымліваўся выдатны матэрыял - "усмие" -
добра вырабленая мяккая і трывалая скура. 3 яе "усмошвецы" шылі
абутак (поршні, падобныя па знешняму выгляду на лапці, боты і
чаравікі), футляры, ножны, мячы, дэталі конскай збруі, рукавіцы,
рамні, кашалькі, скурай абцягвалі вайсковыя шчыты.
У гаспадарчым жыцці гарадоў пэўнае месца займала прадзенне
і ткацтва. Ніткі пралі на ручным верацяне, на канец якога надзявалі
каменны ці гліняны грузік-прасліцу. Прадзенне было заняткам кож-
най жанчыны не толькі на вёсцы, але і ў горадзе. Пралі з воўны,
лёну, пянькі. Адзенне шылі добра адпаліраванымі жалезнымі ці
бронзавымі іголкамі, падобнымі на сучасныя. Ваўняныя ніткі ўжы-
валі не толькі для ткання і шыцця, але і для вязання. 3 воўны
64