Дисертация
  • формат doc
  • размер 46,48 КБ
  • добавлен 30 января 2012 г.
Бусько С.I. Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 - сакавік 1917 гг.)
Аўтарэферат дысертацыі. — Мінск: БДЎ, 2011. — 25 с.
Вывучаючы гісторыю Беларусі ў кантэксце нацыятворчых і дзяржаўна-палітычных працэсаў XIX – XX ст. нельга ўявіць рэальнае жыццё краіны ў гэты час без ведання гісторыі дзяржаўных устаноў. Даследаванне розных структур палітычнай паліцыі, іх стварэння, метадаў, спецыфікі ў беларускіх губернях з’яўляецца неабходным для разумення заканамернасцяў і асаблівасцяў развіцця краіны ў эпоху палітычных, сацыяльных, эканамічных змен на мяжы XIX–XX стст. Пад палітычнай паліцыяй разумеецца сістэма адміністратыўных органаў дзяржаўнай бяспекі, якая займаецца палітычным вышукам, забяспечвае ахову існуючай формы ўлады з дапамогай спецыяльных метадаў.