Белорусская художественная литература
  • формат pdf
  • размер 879,24 КБ
  • добавлен 10 февраля 2012 г.
Егарэйчанка Сяргей. Лебедзі паміраюць разам
Мінск: Логвінаў, 2011. — 192 с.
Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават не ўсе маглі растлумачыць — ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка, праўда, баялася выключна свайго ўрада, таго самага, які для народа і з народа. Беднаму народу было страшна глядзець на чарговую тлустую падлу на тэлеэкране, глядзець і разумець, што гэтая дзяржаўная дупа для яго і з яго. "Адкуль?" - пытаў сам сябе народ і глядзеў у люстэрка. Тое з абсалютным пастаянствам паказвала схуднелага чалавечка ў зморшчынах, ну ніяк не падобнага да тых, каго чалавечак бачыў у тэлескрыні. Заставалася толькі здзіўляцца, як гэтае маленькае і худое магло спарадзіць тое агромістае і тлустае.
Похожие разделы