• формат pdf
  • размер 1,15 МБ
  • добавлен 05 марта 2013 г.
Гарбацкі А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII - пачатку XX стагоддзя
Брэст, 1999. – 202 с.
Анатацыя:
Раскол Рускай праваслаўнай царквы, які адбыўся ў другой палавіне XVII ст. у выніку сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў і царкоўнай рэформы патрыярха Нікана, з’явіўся сур’ёзнай праблемай у гісторыі не толькі Рускай дзяржавы, але і памежных з ёю краін. У Беларусі, больш дакладна на беларускіх землях (што ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага), прышлыя стараабраднікі стварылі своеасаблівую гісторыю стараабрадніцкага руху, і адметную культуру побыту, абрадаў і звычаяў. Для рускага ўрада і Рускай праваслаўнай царквы (далей - РПЦ) існаванне стараабрадніцкага руху было сур’ёзнай як унутранай, так і знешнепалітычнай праблемай. Цар і ўлады разумелі, што такі рух у любы момант можа перарасці ва ўзброеную барацьбу, прыкладам чаго і стала паўстанне манахаў Салавецкага манастыра (1669 – 1676 гг.). Даследчык расколу В. Кельсіеў, параўноўваючы рух казацтва са стараабрадніцкім рухам, пісаў: Казачество было прибежищем всему недовольному обществом, но оно жило само для себя. Эта бессознательность убила казачество. Последним из его героев был Степан Разин.