• формат pdf
  • размер 2,34 МБ
  • добавлен 01 ноября 2016 г.
Кулеш Г.І. Мова беларускага заканадаўства ХХ стагоддзя. Генезіс і эвалюцыя
Мінск: БДУ, 2015. — 303 с.
Даследуюцца фарміраванне і ўпарадкаванне лінгвістычных сродкаў заканадаўства ХХ ст. на матэрыяле беларускамоўных тэкстаў канстытуцый і кодэксаў. Ахарактарызаваны перадумовы закладвання асноў заканадаўчай разнавіднасці афіцыйна—справаводчага стылю. Праведзены агляд беларускай юрыдычнай лексікаграфіі. Асэнсаваны погляды беларускіх, польскіх, рускіх, украінскіх лінгвістаў і правазнаўцаў на статус мовы закона ў сістэме стыляў, на патрабаванні, якія ставяцца да мовы закона, і іх рэалізацыю. З прыцягненнем значнай колькасці ілюстрацыйнага матэрыялу паказана выпрацоўка лексічных, марфалагічных, сінтаксічных сродкаў для заканадаўчай сферы, прасочаны тэндэнцыі іх удасканалення на працягу мінулага стагоддзя.
Выкарыстанне беларускай мовы ў заканадаўчай сферы.
Беларуская юрыдычная тэрміналогія ў лексікаграфічных даведніках.
Тэкст закона як рэпрэзентант афіцыйна—справаводчага стылю.
Эвалюцыя лексічных сродкаў.
Эвалюцыя марфалагічных сродкаў.
Эвалюцыя сінтаксічных сродкаў.
Лінгвістычныя сродкі стандартызацыі заканадаўчых тэкстаў.