Белорусская художественная литература
  • формат pdf
  • размер 2,75 МБ
  • добавлен 03 августа 2016 г.
Лукашук Аляксандр. Сьлед матылька. Освальд у Менску
Прага: РАДЫЁ СВАБОДА, 2011. — 390 с.
У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду (будучаму забойцу прэзыдэнта Злучаных штатаў Дж. Кэнэдзі) было 13 гадоў і падлеткі зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «І грымнуў гром» (па колькасьці перавыданьняў у сваім жанры яно займае першае месца ў сьвеце). . На раніцу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў герой Брэдбэры ідзе ў кантору, якая арганізуе падарожжы ў часе, бо лепш адправіцца ў мінулае, чым жыць пры новым прэзыдэнце-дыктатары. Аднак высьвятляецца, што выбары ўсё ж выйграў яго супернік, і герой зь лёгкім сэрцам адпраўляецца ў мінулае на паляваньне. Там ён выпадкова расьціснуў матылька, і калі вярнуўся, аказалася, што ў выніку ланцужка падзеяў рэчаіснасьць зьмянілася, і прэзыдэнтам стаў дыктатар. Апошняе, што чуе герой — гром стрэлу, якім абрываюць яго жыцьцё і ягоную ролю ў гісторыі. У кнізе апісваюцца малавядомыя факты з жыцьця Освальда ў Менску ў 60-тыя гады мінулага стагодзьдзя, як той патрапіў з Амэрыкі ў СССР, як жыў некалі ў нас, як ажаніўся, што рабіў.
Похожие разделы