Адсканіравана са зборніка "Дрэва вечнасці": кн. для пазакл. чытання
ў 9 кл. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — (Бібліятэка
школьніка).
Аповесць, 30 старонак.
Сярод апошніх твораў В. Мікуліча вылучаецца аповесць «Развітанне»,
у якой расказваецца пра сустрэчу смяротна хворага М. Багдановіча з
родным краем. «Развітанне» напісана на аснове ўспамінаў З. Бядулі.
У Б. Мікуліча вобраз паэта выразна трагедыйны. На словы Плаўніка,
што ён забыўся на рэжым, Багдановіч адказвае: «Я не хаджу піць у
кампаніі або на спатканне з каханай. А не хадзіць я не магу, пячэ
тут, на сэрцы. Я хаджу на спатканне з Беларуссю. Я знаю, што гэтае
спатканне апошняе, што гэта — развітанне. I не магу не хадзіць»
(Мікуліч Б. Выбранае. С. 343). Разам з асабістай трагедыяй жыве ў
душы Багдановіча трагедыя народа, які зноў аказаўся ўцягнуты ў
доўгую кровапралітную вайну. Б. Мікуліч з глыбокім болем і смуткам
расказаў у творы пра апошнія месяцы жыцця паэта, раскрыў светлы і
трагічны вобраз творцы, (613-614) які любіў сваю радзіму, свой
народ, сваю мову і амаль усе адпушчаныя яму няўмольным лёсам гады
правёў далёка ад роднага краю. Лёс пісьменніка шмат у чым быў
падобны на лёс героя аповесці. Мікулічу давялося адчуць і перажыць
многае з таго, што ў свой час было адчута і перажыта Багдановічам.
Памёр Б. Мікуліч (17 чэрвеня 1954 г., не дачакаўшыся ні амністыі,
ні рэабілітацыі) таксама на чужыне, у далёкім Краснаярскім краі.