Белорусская художественная литература
  • формат doc
  • размер 38,58 КБ
  • добавлен 27 декабря 2012 г.
Мікуліч Барыс. Развітанне
Адсканіравана са зборніка "Дрэва вечнасці": кн. для пазакл. чытання ў 9 кл. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — (Бібліятэка школьніка).
OCR без памылак. Аповесць, 17 старонак.
Сярод апошніх твораў В. Мікуліча вылучаецца аповесць «Развітанне», у якой расказваецца пра сустрэчу смяротна хворага М. Багдановіча з родным краем. «Развітанне» напісана на аснове ўспамінаў З. Бядулі. У Б. Мікуліча вобраз паэта выразна трагедыйны. На словы Плаўніка, што ён забыўся на рэжым, Багдановіч адказвае: «Я не хаджу піць у кампаніі або на спатканне з каханай. А не хадзіць я не магу, пячэ тут, на сэрцы. Я хаджу на спатканне з Беларуссю. Я знаю, што гэтае спатканне апошняе, што гэта — развітанне. I не магу не хадзіць» (Мікуліч Б. Выбранае. С. 343). Разам з асабістай трагедыяй жыве ў душы Багдановіча трагедыя народа, які зноў аказаўся ўцягнуты ў доўгую кровапралітную вайну. Б. Мікуліч з глыбокім болем і смуткам расказаў у творы пра апошнія месяцы жыцця паэта, раскрыў светлы і трагічны вобраз творцы, (613-614) які любіў сваю радзіму, свой народ, сваю мову і амаль усе адпушчаныя яму няўмольным лёсам гады правёў далёка ад роднага краю. Лёс пісьменніка шмат у чым быў падобны на лёс героя аповесці. Мікулічу давялося адчуць і перажыць многае з таго, што ў свой час было адчута і перажыта Багдановічам. Памёр Б. Мікуліч (17 чэрвеня 1954 г., не дачакаўшыся ні амністыі, ні рэабілітацыі) таксама на чужыне, у далёкім Краснаярскім краі.
Похожие разделы