Белорусская художественная литература
  • формат pdf
  • размер 1,14 МБ
  • добавлен 25 июля 2016 г.
Пільштынава Саламея. Авантуры майго жыцця
Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 193 с.
Жанчына — пяшчотнае, слабае стварэнне, дэкаратыўная кветка, якая вырошчваецца ва ўмовах раскошы і бяздзейнасці, якой можна ганарыцца, паказваючы яе саноўным гасцям у час баляў і прыёмаў. Такой ва ўяўленні нашых продкаў павінна быць шляхцянка. Жанчына — гэта дамаседка, клапатлівая гаспадыня, маці і паслухмяная жонка. Такой хацелі бачыць продкі прадстаўніцу ніжэйшых саслоўяў. Такой павінна была быць і Саламея Русецкая. Аднак жыццё распарадзілася па-свойму.
Пасля сябе Саламея Пільштынава-Русецкая пакінула надзвычай цікавы ўзор эпісталярнай спадчыны - дзённік-кнігу "Авантуры майго жыцця" (на польскай мове), падрыхтаваную для друку. У ім - успаміны і ўласныя разважанні наконт тагачасных падзей, цікавыя замалёўкі-партрэты людзей, якія сустракаліся ў час яе вандровак па краінах Захаду і Усходу. Шмат месца ў кнізе адведзена апісанню побыту і нораваў розных народаў, выкладзены метады лячэння розных хвароб. Лекарка шмат у чым абапіралася на здабыткі народнай медыцыны, распаўсюджвала вучэнне пра гігіену і фізічнае выхаванне. Усё гэта ў сукупнасці з дасягненнямі фармакалогіі і хірургіі таго часу стварала бездакорную сістэму, у адпаведнасці з якой працавала Саламея Русецкая - "доктар медыцыны і акулістыкі", як яна сама сябе называла.
Похожие разделы