• формат pdf
  • размер 2,37 МБ
  • добавлен 06 августа 2016 г.
Шылінец У.А., Стельмашук Н.Т., Багданович С.А. Тэорыя функцый рэчаіснай зменнай
Мінск: БДПУ, 2003. — 68 с.
Курс тэорыі функцый рэчаіснай зменнай адыгрывае важную ролю ў сістэме матэматычнай падрыхтоўкі настаўнікаў матэматыкі. Ён прызначаны, па—першае, узброіць будучых настаўнікаў матэматыкі строгімі абгрунтаваннямі вывучанага імі курса матэматычнага аналізу і, па—другое, паведаміць шэраг звестак, якія датычацца сучасных выяўленняў аб такіх важных для выкладання і вывучэння матэматыкі паняццях, якімі з’яўляюцца мноства, лік, функцыя, ліміт, крывая, інтэграл. Поруч з гэтым дадзены курс дазволіць пазнаёміць студэнтаў з шэрагам новых для іх паняццяў, вывучэнне якіх неабходна для будучай працы ў якасці настаўніка матэматыкі: элементарныя звесткі з тэорыі мностваў; некаторыя асноўныя звесткі аб больш шырокай, чым інтэграл Рымана, канструкцыі інтэграла.
У сувязі з невялікім аб’ёмам вучэбнага часу, вылучанага на вывучэнне курса, вучэбны дапаможнік змяшчае толькі некаторыя элементы тэорыі функцый рэчаіснай зменнай. Аднак у вучэбным дапаможніку разглядаюцца такія асноўныя паняцці, як мера Лебега, вымерная функцыя, інтэграл Лебега, сумавальная функцыя.
Магутнасць мноств.
Элементы функцыянальнага аналізу.
Будова лінейных мностваў. Мера Лебега.
Інтэграл Лебега.