Мінск: Галіяфы, 2008. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў). — ISBN
978-985-6906-05-6.
Раман Аляксея Талстова — маладога беларускага пісьменьніка — у
сапраўднасьці можа стаць важнай і знакавай з'явай нашага часу. Часу
камэрцыялізацыі забавы, калі цывілізацыя замяніла сабой культуру і
ператварыла чалавечае жыцьцё ў вечны шлях, які кожны сам сабе
мусіць пракладаць праз шэрыя будні і звыклыя, але незразумелыя
абставіны. Бескампрамісны падыход да існаваньня дае магчымасьць
перагледзець і заўважыць тое, што за будзённасьцю праплывае паўз
нас. “ Тралейбусы. Бясконцая штурханіна. Барацьба за мейсца.” Гэта
нашае жыцьцё, у якім кожны з нас спрабуе знайсьці мейсца і гэтак жа
шукаюць мейсца ў ім героі рамана "Бег". Гэпі-энда ў гэтым рамане
чытаць не даводзіцца, высновы, якія наплываюць пасьля прачытаньня,
усё ж не зіхацяць колерамі вясёлкі, але яны ў сваю чаргу ёсьць
арганічнымі і праўдзівымі.