• формат doc
  • размер 20,61 КБ
  • добавлен 30 ноября 2012 г.
Улашчык М. Валочная памера
Валочнаю памераю завецца цэлы комплекс аграрных мерапрыемстваў, асноваю якіх з'яўляецца стварэнне стандартных зямельных участкаў — валок памерам у 21,36 га (да рэвалюцыі - 20 дзесяцін). У дзяржаўных "добрых" на захадзе Беларусі на валокі пачалі мераць яшчэ ў XV ст.; у пачатку XVI ст. прыватны ўласнік — князь Астрожскі — дарыў царкве ў Смалявічах (цэнтральная Беларусь) зямлю валокамі. У сярэдзіне XVI ст. на валокі зямлю наразалі як у дзяржаўных "добрых", так і ва ўладаннях магнатаў і шляхты, але пад выразам "валочная памера" звычайна разумеюць толькі памеру, якая праводзілася на дзяржаўных землях.