Преподавание белорусского языка
  • формат audio, doc, ppt, video
  • размер 14,83 МБ
  • добавлен 09 февраля 2013 г.
Урок беларускай мовы для 6 класа: Парадкавыя лічэбнікі
Гімназія № 1 г. Барысава, настаўнік Юлія Паўлава, 2012 г., 18 с., 25 слайдаў.
Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме «Лічэбнік», урок №58 у каляндарным планаванні.
Мэта: спрыяць паглыбленню паняцця пра парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і правапіс.
Матэрыялы да ўроку:
план-канспект і тэхналагічная карта ўрока
ліст з заданнямі для вучняў
тэставае заданне і бланк адказаў
прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі MSPowerPoint
відэафайл «Верш пра Беларусь»
аўдыяфайл «Стары Ольса: Шлях»
паведамленне аб уроку, класе
Юлія Паўлава: Урок праходзіў у 6 «А» класе, у якім я працую другі год і з’яўляюся класным кіраўніком. Вучні маюць вялікія патэнцыйныя магчымасці, яны даволі моцныя, працаздольныя, камунікатыўныя. У класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове, пераможцы разнастайных творчых конкурсаў. Пры планаванні ўрока былі ўлічаны вучэбныя здольнасці і магчымасці вучняў. Таму
- быў падабраны дастаткова цяжкі моўны матэрыял для назірання і аналізу;
- была звернута ўвага вучняў на адрозненне лічэбнікаў ад складаных прыметнікаў (матэрыял не прадугледжаны праграмай);
- падрыхтаваны індывідуальныя апераджальныя заданні (вучні самастойна шукалі вершы і рыхтавалі вусныя паведамленні);
- цяжкасць заданняў узрастала ад аднаго этапу ўрока да другога;
- улічваючы ўзрост вучняў, падбіраўся займальны і цікавы матэрыял;
- на ўроку настаўнік выклікаў вучняў з дапамогай картак з імёнамі вучняў (метад АА).