Белорусская художественная литература
  • формат doc
  • размер 22,31 КБ
  • добавлен 16 августа 2016 г.
Вераніцын Канстанцін. Тарас на Парнасе
Новае перагледжэнае выданьне. — Вільня: Друкарня М. Кухты, 1909. — 16 с.
«Тарас на Парнасе» (у раннім рукапісе загаловак, магчыма, аўтарскі — Узлезшы на Парнас, што вiдзеў там Тарас, у спісах і публікацыях ёсць і іншыя варыянты назвы), сатырычна-гумарыстычная ананімная паэма Канстанціна Вераніцына, помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.
Сюжэт твора — прыгоды палясоўшчыка Тараса, які, выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты. Вобразы старажытных багоў і герояў у паэме зніжаны, аўтар скептычна ставіцца да эстэтыкі класіцызму. 3 сімпатыяй і майстэрствам створаны вобраз Тараса — адзін з першых рэалістычных вобразаў чалавека з народа ў беларускай літаратуры. У паэме даецца яскравая, напоўненая мноствам рэалій карціна побыту беларускіх сялян. Сатырычныя выпады скіраваны супраць псеўданароднай эстэтыкі, славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту, сентыменталізму. Паэма сцвярджала неўміручасць народа, яго таленавітасць і жыццялюбства.
У аснове мовы твора ўсходне-беларускія гаворкі, якімі аўтар віртуозна валодае. Адчуваецца цесная сувязь з фальклорам, народным гумарыстычным апавяданнем.
Похожие разделы