267
абагульненнем сродкаў выворчасці, спажывання і бытавога абслу-
гоўвання’,  чырвонец ‘грашовы  крэдытны  білет вартасцю  ў  дзе-
сяць рублёў, які быў ва ўжытку ў СССР з 1922 да 1947 г.’, а такса-
ма словы  бушаль, тэрміновыя купоны, базная кніга, гарцавы
збор,  заборная  кніжка,  картэль,  чырвоны  процант,  ападат-
кавальны ліст, ордарная кніга, ясак і інш.
Архаізмы, якія ўяўляюць сабой «назвы прадметаў і з’яў, што
існуюць  і  ў наш  час,  але  ў працэсе  развіцця  мовы былі  названы
іншымі словамі – сінонімамі» [2, с. 576], больш пашыраны ў экана-
мічнай лексіцы. У залежнасці ад таго, поўнасцю ці часткова адроз-
ніваюцца яны ад сучасных назваў, вылучаюцца наступныя іх тыпы.
Уласналексічныя  архаізмы –  словы,  якія  сваім  фанетыка-
марфалагічным  саставам  поўнасцю  адрозніваюцца  ад  сучасных
назваў:  літацыя –  аўкцыён, угода –  здзелка,  установец –  зас-
навальнік,  агуловы  прыбытак –  валавы  прыбытак,  павер –
крэдыт,  дысконт –  улік,  застава –  заклад, гуртавік –  аптавік,
мыта –  пошліна,  посул – прапанова,  злічва –  вынік,  падраху-
нак,  застаўны  ліст –  закладны  ліст,  каморны –  кладаўшчык,
манко –  недаважванне,  гуртавы  гандаль –  аптовы  гандаль,
перавознае мыта – транзітная  пошліна і інш.
Лексіка-фанетычныя  архаізмы  адрозніваюцца  ад  сучасных
назваў  асобнымі  гукамі:  амортызацыйны  капітал –  амартыза-
цыйны капітал, балянс – баланс, дэномінацыя – дэнамінацыя,
гіпотэка –  іпатэка,  процант –  працэнт,  рэквізыты –  рэквізі-
ты,  цэртыфікат –  сертыфікат,  даклярацыя – дэкларацыя,
рэялізацыя – рэалізацыя,  сортымэнт –  асартымент,  субсы-
дыя – субсідыя, фузыя – фузія, экспэдытар – экспедытар і інш.
Лексіка-словаўтваральныя архаізмы адрозніваюцца ад сучасных
назваў  словаўтваральнымі  элементамі –  суфіксамі  ці прыстаўкамі:
акцыйнае  таварыства –  акцыянернае  таварыства,  бракар –
бракароб,  грузаатрымовец –  грузаатрымальнік,  дастаўнік –  да-
стаўшчык,  банкавы  крэдыт –  банкаўскі крэдыт,  пазычковец –
пазычальнік, імпортар – імпарцёр, корэспандавальны рахунак –
карэспандэнцкі  рахунак,  попіс –  вопіс,  выплатнік –  плацель-
шчык, рэзервенны капітал – рэзервовы капітал і інш.
Што  да  лексіка-семантычных  архаізмаў,  у  якіх  страчваецца
адно  ці  два значэнні  мнагазначнага  слова,  то  сярод  эканамічнай
лексікі гэты  тып  архаізмаў  менш распаўсюджаны.  Напрыклад,  у
семантыцы  мнагазначнага  слова пенсія  ўстарэлым будзе значэн-
не ‘заработная  плата’,  а  значэнне ‘перыядычнае  грашовае  забес-
пячэнне ў старасці, у выпадку страты працаздольнасці і г.д. з’яўля-