13
на з гістарычнымі  і  сацыяльна-палітычнымі фактарамі, якія  абу-
моўліваюць яе росквіт або заняпад.
1.  Беларуская  мова  ў  сям’і  індаеўрапейскіх  моў.  Вытокі
беларускай  мовы
У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000
жывых  і  мёртвых  моў.  На  аснове  падабенства  роднасныя  мовы
аб’ядноўваюцца  ў  моўныя  сем’і  (іх  каля 20): індаеўрапейская,
цюркская,  угра-фінская,  кітайска-цібецкая,  мангольская,  семі-
та-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем’і могуць распадацца
на моўныя групы і падгрупы. Аднак ёсць мовы (напр., японская,
якая абслугоўвае звыш 110 млн. чалавек, карэйская), якія існуюць
ізалявана, не ўваходзяць у склад сем’яў ці груп.
Беларуская  мова  належыць  да  індаеўрапейскай  моўнай
сям’і,  славянскай  групы,  усходнеславянскай  падгрупы.
Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я.
У  наш  час  амаль  кожны  другі жыхар планеты  гаворыць на  мове
індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на  вельмі да-
лёкую, але ўсё ж роднасць моў народаў Еўропы і Азіі. Індаеўра-
пейская сям’я моў падзяляецца на 12 (у дапаможніках Л.І. Сямешкі,
Л.А. Гіруцкай і некаторых іншых аўтараў называецца лічба 16) груп:
індыйская,  германская (англійская,  нямецкая,  галандская,  швед-
ская, дацкая, нарвежская, ісландская і г.д.), раманская (іспанская,
італьянская, французская, румынская, малдаўская, партугальская,
мёртвая  лацінская  мова  і  г.д.),  славянская,  балтыйская (літоў-
ская,  латышская  і  мёртвая  пруская  мова), кельцкая (ірландская,
шатландская і г.д.), іранская (персідская, афганская, таджыкская і
г.д.),  грэчаская,  армянская, албанская, хецкая,  тахарская.
Славянская  група распадаецца  на тры  падгрупы:  усходнюю
(беларуская  мова, руская,  украінская),  заходнюю (польская,  чэш-
ская,  славацкая,  сербалужыцкая,  мёртвая  палабская),  паўднё-
вую (балгарская,  македонская,  сербскахарвацкая,  славенская,
мёртвая стараславянская). Увогуле, славянскія мовы – пятая па-
водле распаўсюджанасці група моў на Зямлі (пасля кітайскай, індый-
скай, германскай і раманскай) [5].
Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы (мовы-
асновы,  прамовы,  мовы-маці)  недзе  на  мяжы  ІІІ  і  ІІ  тысячагод-
дзяў  да  н.э.  Ад  тых  старажытных  часоў  ва  ўсіх  індаеўрапейскіх
мовах  застаўся  вялікі  пласт  слоў.  У  беларускай  мове  індаеўра-
пейскімі  паводле  паходжання  з’яўляюцца  словы  Бог,  вера,  дух,