
даследаваннях I. Вульферта, А. Дэмбавецкага, П. Баброўс-
кага, В. Сямёнава і іншых.
У 20-я гг. XX ст. з'явіліся грунтоўныя працы М. Доўнар-
Запольскага "Народное хозяйство Белоруссии 1861-1914 гг."
(1926), А. Цвікевіча "Западно-русснзм": Нарысы з гісторыі
грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в."
(1929). Грамадска-палітычны рух і яго вынікі не маглі заста-
вацца па-за ўвагай даследчыкаў таго часу. Былі надрукава-
ныя ў гэты час манаграфіі і артыкулы С. Агурскага, У. Пічэ-
ты, А. Смоліча, Ф. Турука і іншых.
Гістарыяграфія 30-50-х гг. XX ст. вызначылася празмер-
най ідэалагізацыяй рабочага і сялянскага руху, грамадска-
культурнага жыцця. Не без ідэалагічных шаблонаў таго часу,
але ўсё ж змястоўны матэрыял аб сацыяльна-эканамічным
развіцці Беларусі ўтрымліваюць даследаванні Д. Дудкова,
I. Саладкова, М. Фрыдман і іншых.
У 60-80-х гг. з'явіўся шэраг прац па пытаннях сацыяльна-
эканамічнага развіцця Беларусі (даследаванні М.В. Біча,
М.Ф. Болбаса, К.І. Шабуні, В.П. Панюціча, Л.П. Лі-
пінскага, Х.Ю. Бейлькіна і іншых), развіцця грамадска-
палітычнай і навуковай думкі (Г.В. Кісялёў, У.А. Васілевіч,
У.М. Конан, В.Ф. Шалькевіч, Г.А. Каханоўскі, А.С. Майх-
ровіч, С.Х. Александровіч і інш.), эвалюцыі і формаў рабо-
чага, сялянскага, рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвален-
чага рухаў, палітыкі царызму на Беларусі (С.М. Самбук,
М.В. Біч і іншыя), гісторыі культуры Беларусі (Л.М. Дро-
баў, А. А. Лойка, А.І. Мальдзіс і іншыя). Каштоўным зда-
быткам для вывучэння гісторыі Беларусі стала выданне ка-
лектыўных абагульняючых прац: "и стория рабочего класса
Белорусской ССР" (Мн., 1984. Т. 1), "Гісторыя Беларускай
ССР" ( Мн., 1972. Т. 2), "Гісторыя беларускага мастацтва"
(Мн., 1989. Т. 3) і г. д.
Па-за ўвагай даследчыкаў у гэты час засталіся пытанні
гісторыі дваранства, буржуазіі, інтэлігенцыі, комплекснага
асэнсавання развіцця беларускага нацыянальнага руху і яго
ідэалогіі, фарміравання беларускай нацыі, палітыка царызму
98