
выступалі за аўтаномію Беларусі ў складзе Савецкай Расіі. 3
самага пачатку на з'ездзе ўтварылася даволі ўплывовая ле-
вая фракцыя ў складзе 118 чалавек, у якую ўваходзілі баль-
шавікі, левыя эсэры і ім спачуваючыя прадстаўнікі левай
плыні БСГ, дэлегаты ад БСДРП.
14 снежня, калі прыехала болынасць дэлегатаў, з'езд абраў
новы склад прэзідыума і сфарміраваў Савет з'езда. Старшынёй
з'езда быў абраны I. Серада, таварышамі старшыні - А. Вазіла і
А. Прушынскі, сакратарамі - Каляда і Шаўчук, таварышамі
сакратара - Гушча і Т. Грыб. У Савет з'езда ўвайшлі 57
чалавек, у тым ліку I. Варонка (старшыня), К. Аляксееўскі,
А. Бурбіс, Я. Дыла, Я. Карскі, Я. Канчар, А. Смоліч, С. Рак-
Міхайлоўскі, А. Цвікевіч і інш. Мандатная камісія з'езда выда-
ла 1167 мандагаў з правам рашаючага голасу і 705 з правам
дарадчага. У ліку дэлегатаў з рашаючым голасам былі прад-
стаўнікі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (па аднаму на
ўезд), губернскіх, уездных, валасных земстваў і самакіраван-
няў, губернскіх і ўездных зямельных камітэтаў, паштова-тэлег-
рафных служачых, настаўніцкіх арганізацый, саюза земскіх
служачых, беларускіх нацыянальных арганізацый (па аднаму
на губерню), воінаў арміі, флоту і тылу (па аднаму на 500
чалавек, беларусаў на нацыянальнасці), а таксама члены вы-
канаўчых органаў ВБР, БАК, ЦБВР і Выканаўчага бюро з'ез-
да беларусаў у Маскве. 3 дарадчым голасам удзельнічалі
прадстаўнікі партый, у тым ліку і нацыянальных: яўрэйскіх,
польскіх і літоўскіх.
Трохдзённая дыскусія на з'ездзе агаліла разыходжанні
фракцый па пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі,
сістэмы органаў улады, адносін да Савецкай Расіі. Галоўным
пунктам разыходжання "радаўцаў" і "абласнікоў" стала пы-
танне аб абвяшчэнні Беларускай рэспублікі. "Радаўцы" пат-
рабавалі неадкладна абвясціць беларускую дзяржаву. "Аб-
ласнікі" лічылі, што гэтую прапанову нельга рэалізаваць у
тых канкрэтна-гістарычных умовах.
Вечарам 17 снежня была праведзена нарада Савета з'езда
з лідэрамі фракцый і зямляцтваў для прыняцця агульнай рэза-
293