
мае большае, на што пагадзіўся Ю. Пілсудскі, з'явілася вы-
данне дэкрэта ад 22 кастрычніка 1919 г., у адпаведнасці з
якім былі створаны два пяхотныя батальёны "беларускага
войска". Рознагалоссе ў беларускім нацыянальным руху яск-
рава выявілася на сесіі Рады БНР 12 снежня. Большая частка
дэлегатаў з эсэраў і сацыялістаў-федэралістаў выступіла суп-
раць усялякага пагаднення з польскім урадам і выказала не-
давер лідэрам сацыял-дэмакратычнай партыі, старшыні Рады
БНР Я. Лёсіку і кіраўніку ўрада А. Луцкевічу. Другая частка
Рады з сацыял-дэмакратычнай фракцыі (37 членаў Рады з 87)
на чале з А. Смолічам заявіла аб сваёй польскай арыентацыі,
заклікала сеспо выказаць давер ураду Луцкевіча. Аднак
большасць дэлегатаў не пагадзілася з такімі прапановамі.
Таму паланафільская фракцыя ў знак пратэсту пакінула залу
пасяджэння. Удзельнікі, якія засталіся, 13 снежня абралі новы
склад Рады. Старшынёй Прэзідыума Рады быў абраны
П. Крэчэўскі (сацыяліст-федэраліст), членамі - П. Бадунова,
Я. Мамонька, М. Козіч (сацыялісты-рэвалюцыянеры) і В. За-
харка (сацыяліст-федэраліст). Кабінет міністраў было дару-
чана сфарміраваць В. Ластоўскаму.
Паланафільская фракцыя БПСД на кватэры А. Уласава
абрала "Найвышэйшую раду" ў складзе I. Серады (старшы-
ня), Ф. Абрантовіча, В. Іваноўскага, Я. Лёсіка, С. Рак-Міхай-
лоўскага, А. Смоліча, К. Цярэшчанкі, А. Уласава. Сфарміра-
ваць склад новага ўрада было даручана А. Луцкевічу. Аднак
у абставінах, калі вырашальная роля ў беларускім нацыя-
нальным руху адышла да БПС-Р, "Найвышэйшая рада" стала
марыянеткай у польскай акупацыйнай адміністрацыі. Бо да-
лей культурна-нацыянальнай аўтаноміі, прычым на тэрыто-
рыі толькі Мінскай акругі, польскія ўлады не пайшлі. Сфармі-
раваны А. Луцкевічам урад у хуткім часе распаўся, а сам ён
часова адышоў ад палітычнай дзейнасці.
Сумесная барацьба эсэраў і балынавікоў супраць польскіх
інтэрвентаў вызначыла збліжэнне некаторых іх ідэйна-палі-
тычных пазіцый. На надзвычайнай нелегальнай канферэнцыі
БПС-Р 3-7 сакавіка ў Мінску было афіцыйна заяўлена, што
11 Зак. 2283
321