29
3. Выяўленчае мастацтва. Іканапіс Беларусі ХVІ –ХVІІІ стст.
4.  Палацава-паркавая  культура.
5.  Тэатральная  культура  і  музыка.
6.  Навука  і  адукацыя.
Аб’яднанне дзвюх дзяржаваў – ВКЛ і Кароны Польскай – у
федэратыўную Рэч Паспалітую для беларус кай культуры мела як
станоўчыя,  так  і адмоўныя  вынікі.  З  аднаго боку, развіццё  бела-
рускай культуры праходзіць у кантэксце новых ідэй, плыняў, кірун-
каў, стыляў, якія былі выкліканы заходнееўрапейскімі культурнымі
працэсамі (Р энесанс, Рэфармацыя, Контррэфармацыя), з другога,
перамяшчэнне культурнага і навуковага цэнт ру з Вільні ў Кракаў,
што мела месца ў папяр эднія стагоддзі, у далейшым спрыяла пе-
раўтварэнню ВКЛ у правінцыю РП і стварала падставы дамінацыі
польскага палітычнага і этнічнага фактару (польская мова і літара-
тура, актывізацыя каталіцтва і лацінізацыя). Апошняе абмяжоўва-
ла натуральныя працэсы развіцця беларус кай нацыянальнай куль-
туры. Згаданы перыяд характ арызуецца развіццём культуры баро-
ка, якое праходзіць у Беларусі праз тры стадыі: ранняе (канец ХVІ –
пер. пал. ХVІІ ст.: касцёлы езуітаў у Нясвіжы і Гродне і дамінікан-
цаў у Стоўбцах, Багаяўленскі сабор у Магілёве), сталае (2-я пал.
ХVІІ – 1730-я гг.: Мікалаеўская царква ў Магілёве, касцёлы бер-
нардзінак і езуітаў у Мінску), позняе альбо віленскае (1730 – 1780-я
гг.: Сафійскі сабор у Полацку, царква ў Беразьвеччы, касцёлы кар-
мелітаў у Глыбокім, францысканцаў у Гродне і Гальшанах). Для
беларускага барока характэрны  сінтэз  заходнееўрапейскіх уплы-
ваў з візантыйскімі і мясцовымі старажытнабеларускімі традыцы-
ямі. Уласцівыя рысы культуры барока найбольш выразна праяўля-
ліся ў архітэктуры, якая была матэрыяльнай базай барока: дына-
мічнасць  кампазіцыі,  кантрасты (маштабаў,  фарбаў,  рытмаў,  ма-
тэрыялаў), гармонія колераў, светаценевых эфектаў, танальнасці,
дэкору, крывалінейнасць абрыс аў, ілюзія бязмежнасці прасторы.
Для  выяўленчага  мастацтва  часоў  барока  найбольш  харак-
тэрнай з’явай быў сармацкі партрэт, які адлюстроўваў пераважна
вобраз воіна (рыцарскі партрэт) альбо прадстаўніка знатнага і ба-
гатага роду (парадны партрэт): «Партрэт Юры Радзівіла», «Парт-
рэт  Міхаіла  Барысавіча», «Партрэт  К.Весялоўскага», «Партрэт
Еўфрасінні Тышкевіч». Разнавіднасцю сармацкага партрэта былі
пахавальныя партрэты – жывапісная пластычная выява (скульпту-
ра)  нябожчыка  з  адпаведнай  атрыбутыкай. У  плане  кампазіцыі
сармацкі  партрэт  меў  звычайна  тры  асноўныя  элементы:  выява