46
тэкі і распаўсюджвалі беларускія газеты і часопісы (у міжваенным
часе ў польскай дзяржаве ўбачылі свет 233 выданні на беларускай
мове, з іх 221 выйшлі ў Вільні), праводзілі агітацыйныя кампаніі за
адкрыццё  школ на  роднай  мове.  Асаблівую  ўвагу  пры  разглядзе
тэмы неабходна  звярнуць  на  ўмовы  дзейнасці  мясцовых  актыві-
стаў, масавы  ўздым нацыянальных настрояў сярод насельніцтва.
Напрыклад, актывісты ТБШ і іншых арганізацый сабралі ў 1924-
1925 гг. каля 16 тыс. дэкларацый на адкрыццё 412 беларускіх школ.
Але патрабаванні беларускага насельніцтва груба ігнараваліся дзяр-
жаўнымі  ўладамі,  а  мясцовыя  дзеячы  жорстка  пераследаваліся
паліцыяй. Адмоўна ўплывала на беларускую культурна-асветніц-
кую  працу  палітычная  дзейнасць  КПЗБ (Камуністычная  Партыя
Заходняй Беларусі), якая вяла да расколу нацыянальнага руху.
 Важнымі асяродкамі нацыянальнай культуры з’яўляліся бе-
ларускія гімназіі ў Вільні, Наваградку, Клецку і Радашковічах, якія
рыхтавалі кадры нацыянальна свядомай інтэлігенцыі. Такія гімназіі
адчувалі моцны ціск з бок у ўладаў. Радашковіцкая і Клецк ая гімназіі
былі зачынены, а Віленская і Наваградская пераўтвораны ў філіі
польскіх гімназій.  Так, мэтанакіравана  праводзілася палітыка  на
поўнае знішчэнне беларускага школьніцтва. У выніку ў 1930-я гады
сярод студэнтаў  Віленскага  універсітэта  колькасць беларусаў  не
перавышала 2 %. У  1937  г.  д зейнічалі  толькі 5 ут раквістычных
(двухмоўных) дзяржаўных школаў, а яшчэ ў 44 польскіх  школах
беларус кая  мова  выкладалася  як  прадмет.
Палітычная  сітуацыя  аказвала  моцны  ўплыў  на  творчасць
пісьменнікаў  Заходняй  Беларусі. Іх  творы  прасякнуты  матывамі
нацыянальнага адраджэння і вызваленчай барацьбы (М.Танк, П.Пя-
страк,  А.Салагуб,  М.Васілёк,  М.Машара,  Н.Тарас,  В.Таўлай,
П.Граніт і  інш.).  Большасць  з  вышэйназваных  аўтараў  належала
да  грамадоўскага   лагеру (ад  назвы  Беларускай  Сялянска-Работ-
ніцкай Грамады – сама масавай беларускай палітычнай арганіза-
цыі  ў  ІІ  Рэчы  Паспалітай).  Вялікую  ўвагу  надавала  БСРГ  сацы-
яльна-класавым  праблемам,  знаходзілася  пад  моцным  уплывам
КПЗБ. Прадстаўнікі другой плыні літаратуры Заходняй  Беларусі
адмоўна ставіліся да камунізму, бачылі выратаванне Беларусі толькі
ў нацыянальным адраджэнні і хрысціянскіх ідэях. Да іх ліку нале-
жыць  аднесці  Н.Арсенневу,  А.Зязюлю, К.Сваяка, В.Адважнага,
М.Краўцова, А.Гаруна.
Вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва карыстаўся Бела-
рускі народны хор пад кіраўніцтвам Р.Шырмы. На опернай сцэне
бліскуча выступаў спявак М.Забэйда-Суміцкі. У Вільні зграмадзі-