Зарубежная художественная литература
  • формат pdf
  • размер 1,30 МБ
  • добавлен 19 июня 2013 г.
Пясецкі Сяргей. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі
Пераклад з польскай. — Мн.: VivaFutura, 2005. — 252 c. — ISBN 985-6056-37-0.
Твор "Запіскі афіцэра Чырвонай арміі" напісаны ў Англіі ў 1948 г. У ім аўтар спрабуе пераўтварыцца ў савецкага афіцэра. Расповяд ідзе ад першай асобы. Пісьменнік уяўляе свет вачыма свайго героя, размаўляе яго катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), а часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказма, агалення рэчаіснасці, якую прыкрывалі "адзіна правільнай" ідэалогіяй. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, і час, у якіх ён апынуўся.
"Запіскі..." - найбольш знаны раман Сяргея Пясецкага, які часцей з усёй творчай спадчыны пісьменніка друкавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце.
Сяргей Пясэцкі (Sergiusz Piasecki) (1901–1964) — адзін з найбольш цікавых беларускіх польскамоўных пісьменьнікаў XX стагодзьдзя. Нарадзіўся ў Ляхавічах у сям'і беларускі і зрушчанага паляка. У лістападзе 1917 г. ён апынуўся ў Маскве, а праз некалькі месяцаў вярнуўся на радзіму і далучыўся да беларускага антысавецкага руху «Зялёны Дуб», а пазьней да Літоўска-Беларуская дывізіі польскага войска. Пасьля вайны працаваў агентам польскай выведкі. Пазьней учыніў некалькі паважных злачынстваў і быў асуджаны на 15 год зьняволеньня. У турме, карыстаючыся сьціплай бібліятэкаю, удасканальвае свае веды ў польскай мове, піша і выдае першую кніжку — «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы». У час савецкай і нямецкай акупацый заходніх беларускіх зямель ён стаўся катам польскай Краёвай Арміі і выконваў сьмяротныя прысуды, якія выносілі падпольныя польскія суды. Памёр ад рака ва Ўэльсе, Вялікабрытанія. На ягоным надмагільным камяні высечаная Вялікая Мядзьведзіца. Напісаў 12 раманаў. Па творах пісьменніка здымаліся мастацкія фільмы і тэлевізійныя серыялы.
Похожие разделы