Стандарт
  • формат doc
  • размер 49,07 КБ
  • добавлен 05 сентября 2013 г.
Аб выкладанні вучэбных прадметаў Беларуская мова і Беларуская літаратура ў 2013/2014 навучальным годзе
Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. — Мінск. — 2013. — 27 с.
31 жніўня 2013 г. заканчваецца пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў дзеянне новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года (далей – Правілы). У сувязі з гэтым установы агульнай сярэдняй адукацыі павінны кіравацца Правіламі ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.
З мэтай інфармавання настаўнікаў, вучняў і бацькоў пра заканчэнне пераходнага перыяду ў пачатку навучальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі неабходна правесці педагагічныя саветы, класныя гадзіны, бацькоўскія сходы. Акрамя таго, інфармацыю аб завяршэнні пераходнага перыяду неабходна размясціць на інфармацыйных стэндах у бібліятэках і фае ўстановы адукацыі.
Пачынаючы з 2013/2014 навучальнага года ў час праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць Правілам, настаўнікі выпраўляюць і пры выстаўленні адзнакі ўлічваюць у адпаведнасці з Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».