122
Уладзіслаў Сыракомля (1823 – 1862 гг.) нарадзіўся ў ф.Смоль-
гаў  Бабруйскага  павета  Мінскай  губерні  ў  шляхецкай сям’і.
Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы і Навагрудку, пра-
цаваў у нясвіжскай канцылярыі Радзівілаў. У 1844 г. арэндаваў
фальваркі. За ўдзел у маніфе стацыях 1861 г. быў арыштаваны і
пасаджаны ў віленскую турму. Вядомы польскі і беларускі паэт.
Вывучэнню Беларусі Сыракомля прысвяціў шэраг працаў, у
прыватнасці, нарыс «Нясвіж», які прызначаўся для «Старажытнай
Польшчы» М.Ба лінскага. У нарысе ў храналагічнай паслядоўнасці
апісаны  найбольш важныя  ваенныя  бітвы,  звязаныя  з  гісторыяй
горада, дадзена высокая ацэнка яго архітэктурным помнікам.
Да  лепшых  узораў  краязнаўчага  апісання  адно сіцца  праца
Сыракомлі «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах...», якая ўбачыла
свет у 1853 г. Аўтар зрабіў гістарычныя нарысы мястэчак Любчы і
Міра, разглядзеў мясцовыя падзеі ў кантэксце агульнаеўрапейскай
гісторыі. Ён лічыў, што Мірскі замак маладзейшы за Наваградскі,
Лідскі і Крэўскі. Аўтар падрабязна апісаў беларускую вёску, у пры-
ватнасці, жыллё, вяско вае адзенне, звычаі і абрады мясцовых ся-
лян – у наваколлі Міра, Нясвіжа, Стоўбцаў, Койданава, Слуцка.
Сыракомлі належыць «Апісанне Мінска» (1857 г.) – своеасаб-
лівай хронікі горада. Даследчык прадставіў асноўныя этапы з жыц-
ця гараджан, адзначыў запамінальнасць архітэктуры горада, выка-
заў думку, што Мінск пачаў забудоўвацца з захаду на ўсход.
Пад уплывам манаграфіі К.Тышкевіча «Вілія і яе берагі» края-
знаўца стварыў працу «Нёман ад вытокаў да вусця», выдадзеную
ў 1861 г. Гэта першае апісанне беларускай ракі, у якім прапаноўва-
лася методыка такога тыпу даследаванняў.
Вядома, што Сыракомля захапляўся археалогіяй – праводзіў
раскопкі ў Віленскім, Навагрудскім і Ковенскім паветах. Ён пры-
маў  удзел  у  арганізацыі  Віленскага  музея  старажытнасцяў,  з’яў-
ляўся членам Віленскай археалагічнай камісіі.
Для навуковай апрацоўкі і публікацыі гістарычных крыніцаў
у 1855 г. у Вільні пры Музеі старажытнасцяў была створана Археа-
лагічная камісія пад старшынствам Я.Тышкевіча. Ён жа ахвяра-
ваў  музею  сваю  калекцыю  кніг,  рукапісаў  і  прадметаў  побыту  з
Лагойска.
Археалагічная камісія павінна была скласці збор (калекцыю)
старажытных кніг, актаў, рукапісаў, манетаў, зброі, паясоў, партрэ-
таў, садзейнічаць захаванню помнікаў старажытнасці, арганізаваць
даследчыцкую дзейнасць па вывучэнні мінулага Беларусі і Літвы.
Арганіза тары камісіі марылі аб стварэнні універсітэта. Ужо ў 1860 г.