135
ліку і кіраўніцтва Віленскай навуча льнай акругі, імкнулася пашы-
рыць рускі ўплыў у заходніх губернях.
З  1877  г.  руская і  сусветная  гісторыя  выкладаліся  ў  рамках
адзінага курса, у якім матэрыял па рускай гісторыі ўклю чаўся паміж
адпаведнымі раздзеламі сусветнай гісторыі. З 1913 г. руская гісто-
рыя  была  вылучана  ў  с амастойны  курс. На  падст аве  тыпавых
міністэрскіх праграмаў настаўнік складаў рабочую праграму і прад-
стаўляў яе на разгляд педагагічнага савета.
Праграмы сведчаць аб наяўнасці ў курсе гісторыі некаторых
сюжэт аў з мясцовай гісторыі, напрыклад, «Літоўскія плямёны, іх
побыт, норавы  і рамёствы,  першыя літоўскія князі (Міндоўг, Ге-
дымін, Альгерд, Кейстут)». У рамках курсу гісторыі даваліся ха-
рактарыстыкі Ягайле, Вітаўту, Крэўскай уніі. У  рамках пытання
«Маскоўская і Літоўская Русь» разглядаліся ўзаемаадносіны ВКЛ
і  Маскоўскай  дзяржавы.  У  падраздзеле «Заходняя  Русь  у XVI –
XVIII стст.» даваліся звесткі пра Люблінскую унію, пранікненне
езуітаў, Берасцейскую царкоўную унію , прычым акцэнт рабіўся на
рэлігійныя пераследы праваслаўных у Рэчы Паспалітай, дзейнасць
праваслаўных брацтваў. Перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай у пра-
граме быў адлюстраваны ў наступнай фармулёўцы: «Умяшальніцт-
ва  Кацярыны II у  польскія  справы.  Польская выбарчая  сіст эма.
Пытанне аб дысідэнтах. Барская канфедэрацыя. Паўст анне на Ук-
раіне. I-ы падзел Польшчы і становішча пасля яго. Канстытуцыя
3 мая і Таргавіцкая канфедэрацыя. II-і падзел Польшчы. Паўстан-
не ў Польшчы і III-ці падзел». Курс гісторыі закранаў і падзеі XIX ст.
Навучэнцы выв учалі такія пытанні, як «Змова дзекабрыстаў», «Паў-
станне ў Польшчы 1830 г.», «Мяцеж у Польшчы 1863 г.».
Працэс выкладання гісторыі быў забяспечаны падручнікамі і
вучэбна-метадычнымі  дапаможнікамі,  у  тым  ліку  і  створанымі
выкладчыкамі навучальных установаў Беларусі. Сярод іх – А.Тур-
цэвіч, П.Аляксандраў, В.Ярмаловіч і інш. У навучальных уста-
новах Беларусі  набыла  распаўсюджанне «Кніга  для  чытання  па
рускай гісторыі» (пад рэдакцыяй М.В.Доўнар-Запольскага), якая
выйшла ў Маскве ў 1904 г. На думку складальнікаў, гэтае выданне
павінна было стаць карысным для выкладчыкаў, навучэнцаў, для
ўсіх тых,  хто  цікавіцца  гісторыяй. Кожны артыкул  уяўляў  сабой
самастойны нарыс і  быў напісаны спецыяльна для дапаможніка.
Аўтары  не  пазбягалі  дыскутыўных  пытанняў,  аднак  імкнуліся
зрабіць дапаможнік даступным для чытача як па змесце, так і па
аб’ёме асобных артыкулаў. Дапаможнік мог быць выкарыстаны для
класнага і хатняга чыт ання.